-
Спісы рэпрэсаваных у г. Гарадку, а таксама ў сучасных межах Гарадоцкага раёна.
-
Пасляваенныя гады адзначаны стваральнай працай жыхароў раёна. Паступова адступалі цяжкасці ваеннага ліхалецця.
-
-
На акупіраванай тэрыторыі раёна разгарнулася партызанская барацьба. Партызанская група была створана ў п. Ноўка Вярэцкага сельсавета. Арганізатарам яе стаў Уладзімір Аляксандравіч Ліпскі, які нарадзіўся тут, працаваў на мясцовым шклозаводзе.
-
22 чэрвеня 1941 г. у мірнае жыццё нашай краіны ўварвалася вайна, перакрэсліўшы мары і надзеі мільёнаў людзей. У Гарадоцкім і Мехаўскім раёнах, як і ва ўсіх іншых, адразу ж пачалася мабілізацыя ваеннаабавязаных у Чырвоную Армію.
-
-
-
-
-
Жыхары Гарадка і вёсак павета пра Кастрычніцкую рэвалюцыю даведаліся ад тэлеграфістаў чыгуначнай станцыі. Напрыклад, у вёскі Пліткі, Вышадкі і Дубрава 26 кастрычніка гэтую навіну прывёз селянін, які сам пачуў аб падзеях у Петраградзе ад бычыхінскага тэлеграфіста.
-
Горад Гарадок знаходзіцца на рацэ Гаражанка. Адлегласць ад Віцебска складае 30 км у напрамку на поўнач, да чыгуначнай станцыі Гарадок на лініі Віцебск — Невель (Расія) — 2 км. Праз горад праходзіць аўтамабільная дарога Віцебск — Невель. У 2003 г. у горадзе было 14,1 тыс. жыхароў.