haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Аб горадзе Гісторыя Антибольшевицое сопротивление в районе Городка

Антыбальшавіцкі супраціў на Гарадоччыне

Усталяванне Крыжа змагарам за Свабоду ля. в. Фралова


Асвяшчэнне Крыжа ля. в. Фралова землякам,
растраляным бальшавікамі ў лістападзе 1918 г.,
пасля падаўлення антыбальшавіцкага паўстання

Светлая памяць змагарам за Свабоду!

Шаноўнае спадарства! Сёння мы зрабілі вельмі карысную справу — асвяцілі Крыж памяці змагарам за Свабоду, якія загінулі у 1918 годзе.

Наяўнасць гістарычнай памяці неабходная умова цывілізаванага грамадства. На жаль, яшчэ не ўсвядомлена неабходнасць аб’ектынага ведання гісторыі сваёй Бацькаўшчыны, але мы памятаем, што у гэтых мясцінах нашы дзяды выступілі супраць бальшавіцкай улады. Яны выступілі супраць улады, якая зневажала чалавека працы. Яны выступілі супраць улады, якая патыкала пьяніцам і галадранцам. Яны выступілі супраць улады, якая не мела падтрымкі у народзе, якая не апіралася на падтрымку большасці грамадства, а трымалася на штыках салдат і матросаў.

Урэшце-рэшт нашы дзяды выступілі супраць хлусні і абману, што прынесла бальшавіцкая улада. Нашы дзяды жадалі жыць свабоднымі на роднай зямлі, таму і ўзялі ў рукі зброю у 1918 годзе. Але мірныя людзі не здолелі перамагчы узброеных чырвонаармейцаў. І на дзесяцігоддзі на нашай зямлі усталявалася хлусня і абман.

Як бальшавікі і камуністы абыходзіліся з уласным народам сёння вядома дастаткова. Жахлівыя сталінскія рэпрэсіі патрабуюць агульнага асуджэння. Нашчадкі сталіністаў не павінны ухваляць стваральніка ГУЛАГу, ката беларускай культуры. Нармальна краіна зажыве тады, калі адбудзецца пакаянне або агульнанацыянальнае асуджэнне пачварных спраў бальшавікоў і сталіністаў.

Заўтра спаўняецца роўна 70 гадоў, калі сталінскімі катамі былі замучаны і растрэляны калі 100 відных дзеячоў культуры, асветы і дзяржаўнага апарата Беларусі. Заўтра Дзень Памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій.

А сёння мы ушаноўваем памяць нашых землякоў: Цімафея Новікава і Іосіф Карныша; Уласа Цімафеева і Сямёна Лісіцына, братоў Сяргея і Антона Балабанавых, Аляксандра Каганава і Міхаіла Сураўнёва; Аляксандра Лапаценка і Арцёма Кнурава, Канстанцін Данілава і Фёдара Гаўрыленкі.

Яны былі першымі, хто пратэставаў супраць бальшавіцкай улады. Памяць пра гэтых сапраўдных гаспадароў зямлі Гарадоцкай павінна быць у памяці нашчадкаў. І да гэтага мы абавязкова прыдзем.

Светлая памяць змагарам за Свабоду на Гарадоччыне.

Леанід Гаравы

Памяць змагароў за свабоду ўшанавалі на Гарадоччыне

27 кастрычніка актывісты Руху «За Свабоду», а таксама прадстаўнікі розных партый Гарадоччыны прынялі удзел у асвяшчэнні Крыжа памяці на месцы супраціву жыхароў раёна бальшавікам у 1918 годзе. Акцыя праводзіцца напярэдадні Дня Памяці

— Пакуль малавядомая старонка гісторыі Гарадоччыны слаба адлюстравана у свядомасці грамадзян, — распавядае актывіст Руху «за Свабоду» Леанід Гаравы. — Але ў лістападзе 1918 году Гарадоцкі раён стаў месцам агульнага супраціву палітыкі бальшавікоў, якую меснае насельніцтва не прыняла. Антыбальшавіцкае паўстанне ахапіла амаль усе паветы вобласці, але было жорстка падаўлена карнымі атрадамі бальшавікоў.

— Заўтра спаўняецца роўна 70 гадоў, калі сталінскімі катамі былі замучаны і растрэляны калі 100 відных дзеячоў культуры, асветы і дзяржаўнага апарата Беларусі. Заўтра Дзень Памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсіяў. А сёння мы ушаноўваем памяць нашых землякоў: Цімафея Новікава і Іосіф Карныша; Уласа Цімафеева і Сямёна Лісіцына, братоў Сяргея і Антона Балабанавых, Аляксандра Каганава і Міхаіла Сураўнёва; Аляксандра Лапаценка і Арцёма Кнурава, Канстанціна Данілава і Фёдара Гаўрыленкі. Яны былі першымі, хто пратэставаў супраць бальшавіцкай улады. Памяць пра гэтых сапраўдных гаспадароў зямлі Гарадоцкай павінна быць у памяці нашчадкаў. І да гэтага мы абавязкова прыдзем.

Яшчэ у 1998 годзе на Віцебшчыне адбыліся гісторыка-краязнаўчыя чытанні, у якіх прынялі удзел мясцовыя краязнаўцы, а таксама гісторыкі Віцебска, Магілева, Мінска і Даўгапілсу. На гэтых чытаннях на падставе архіўных дакументаў паўстала рэальная карціна усталявання ўлады бальшавікоў на Віцебшчыне. З архіўных дакументаў стала вядома, што пры падаўленні паўстання была растраляна больш дзесяці патрыётаў краю.

Напярэдадні асвяшчэння Крыжа памяці актывісту Руху «За Свабоду» адшукалі нашчадкаў змагароў за Свабоду Бацькаўшчыны. Па успамінах сваіх родных яны падцвердзілі сапраўднасць архіўных даных. Цяпер на Гарадоччыне будзе месца да якога магчыма прыходзіць, каб ушанаваць памяць патрыётаў, якія жадалі жыць у вольнай і свабоднай краіне.