haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Аб горадзе Палітычныя партыі Партыя БНФ

Партыя БНФ

Гарадоцкая раённая суполка Партыі БНФ, заснавана ў 2006 годзе.

Партыя «БНФ» (ПБНФ) — гэта палітычная партыя парламенцкага тыпу, мэтай якой з’яўляецца ажыццяўленне Праграмы Грамадскага аб’яднання «БНФ «Адраджэньне» («БНФ «Адраджэньне») шляхам удзелу ў фармаванні органаў дзяржаўнай улады Рэспублікі Беларусь.

Партыя «БНФ» дзейнічае ў межах дзейнай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Закона «Аб палітычных партыях» ды іншых актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь, у адпаведнасці са Статутам. Яе дзейнасць распаўсюджваецца на ўсю тэрыторыю Рэспублікі Беларусь.

Юрыдычны адрас: 220005, Мінск, вул. Варвашэні, 8

Задачы і спосабы дзейнасці Партыі «БНФ»

Задачай Партыі «БНФ» ёсць удзел у выбарчых кампаніях дзеля стварэння дэмакратычнай праўнай дзяржавы, якая імкнецца забяспечыць актыўны ўдзел грамадзянаў у палітычным жыцці і ў якой найвышэйшай каштоўнасцю для ўсіх органаў улады быў бы закон.

Свае мэты і задачы Партыя «БНФ» ажыццяўляе наступнымі метадамі і ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь:

  • папулярызуе ў грамадзтве Праграму, выбарчую платформу ды іншыя дакументы «БНФ»;
  • вылучае кандыдытаў у дэпутаты, у тым ліку адзіным партыйным спісам, калі гэта адпавядае дзейнаму заканадаўству;
  • падтрымлівае іншых кандыдатаў, якія стаяць на дэмакратычнай платформе;
  • вядзе перадвыбарчую агітацыю;
  • афармляе групы (фракцыі) сваіх прыхільнікаў у органах дзяржаўнай улады;
  • выпрацоўвае наказы дэпутатам, дапамагае ім у дзейнасці;
  • ставіць пытанне аб адкліканні дэпутатаў, што не апраўдалі даверу выбаршчыкаў;
  • бярэ ўдзел у грамадскім кантролі за ходам выбарчых кампаніяў;
  • распрацоўвае перадвыбарчыя праграмы;
  • распрацоўвае законапраекты;
  • праводзіць З’езды, канферэнцыі ды іншыя партыйныя сходы;
  • прымае палітычныя звароты і заявы;
  • уздзейнічае ў рамках існуючага заканадаўства іншымі дэмакратычнымі метадамі на стан грамадскай думкі;
  • садзейнічае актывізацыі ўдзелу грамадзянаў у фарміраванні прадстаўнічых органаў і органаў мясцовага самакіравання;
  • праводзіць навуковыя, палітычныя, метадычныя канферэнцыі, семінары, нарады з прыцягненнем спецыялістаў і прадстаўнікоў іншых грамадскіх і палітычных арганізацыяў.

Старшыня Гарадоцкай суполкі — Леанід Аўтухоў

  • Тэлефон: +375 29 380-13-75 (Velcom),
  • Адрэса: г. Гарадок, вул. Пясчаная д.6