haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Грамадства

12.06.2014 22:50

2462 прагляда

0 каментароў

На азёры — без матора

Гарадоцкі райвыканкам забараніў выкарыстанне маламерных судоў з бензінавымі падвеснымі лодочнымі маторамі, катэраў і гідрацыклаў на васьмі азёрах Гарадоцкага раёна.

У апошнія гады на азёрах, якія знаходзяцца паблізу Гарадка, а таксама ў зонах асабліва ахоўных тэрыторый ўсё часцей адбываліся гонкі на лодках з маторамі. Радасць аднаго гоншчыка несла сапсаваны настрой дзясяткам адпачываючых на берагах азёр. Цяпер катанне на лодцы з маторам будзе лічыцца правапарушэннем на васьмі азёрах нашага краю.

На падставе артыкула 23 Воднага кодэкса Рэспублікі Беларусь у мэтах аховы жыцця і здароўя грамадзян, забеспячэння насельніцтва вадой для пітных і гаспадарчых патрэб, захавання рэжыму карыстання асабліва ахоўных тэрыторый Гарадоцкі раённы выканаўчы камітэт забараніў выкарыстанне маламерных судоў з бензінавымі падвесных лодочных матораў, катэраў і гідрацыклах на наступных водных аб’ектах Гарадоцкага раёна:

— азёры Лугавое, Шчарбакоўскае, Арэхавае, размешчаныя з заходняга боку г. Гарадка;

— возера Ціёста, размешчанае з паўночна-ўсходняга боку в Сяло Стадалішчанскага сельсавета;

— возера Рамашкава, размешчанае з заходняга боку, і возера Азёркі, размешчанае з паўночнага боку вёскі Азёркі Межанскага сельсавета;

— возера Белае, размешчанае з паўночнага боку в Сурміно Гуркінскага сельсавета;

— возера Чарнова, размешчанае з паўднёвага боку в. Клюшава Віраўлянскі сельсавета.

Парушальнікаў заканадаўства чакаюць штрафы і магчымая канфіскацыя сродкаў правапарушэння.

Паводле: gosinspekciya.gov.by/news/inspectorate/09june2014.html

Апошнія навіны