haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Грамадства

21.01.2015 11:55

3143 прагляда

0 каментароў

Выстава-продаж «Вясёлка камянёў» адкрылася ў Гарадку

З 20 студзеня ў Гарадоцкім краязнаўчым музеі працуе выстава-продаж «Вясёлка камянёў». Уваход на выставу — бясплатны.

Гэтая выстава-продаж пастаянна дэманструецца ў музеях Беларусі і выклікае цікавасць аматараў каштоўных камянёў.

На выставе Вы можаце набыць: пейзажныя сыпкія карціны, шкатулкі, падсвечнікі і іншыя вырабы з самацветаў, жаночыя ўпрыгажэнні з натуральных камянёў (каралі, завушніцы, бранзалеты, кольцы), камяні-талісманы (кулоны, бірулькі).

Выстава будзе дзейнічаць да 26 студзеня з 10 гадзін да 18 без перапынку. Наведаўшы выставу вы можаце парадаваць сябе і блізкіх падарункамі да Дня Святога Валянціна і далейшых святаў.

Т. Гаражанка

Апошнія навіны