haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Грамадства

24.08.2015 13:23

2442 прагляда

0 каментароў

Перасоўныя прылады фотафіксацыі сталі працаваць і за межамі Віцебска

З пятніцы па нядзелю перасоўныя прылады фотафіксацыі ДАІ зафіксавалі на дарогах Віцебскай вобласці ў тым ліку і ў накірунку Гарадка 266 парушэнняў хуткаснага рэжыму. Гэта ў чатыры разы менш, чым на вуліцах Віцебску.

У выхадныя дні фотарадары працавалі на дарогах Віцебскай вобласці. У пятніцу 21 жніўня на аўтадарозе Р-14 (Полацк-Міёры-Браслаў) было зафіксавана 71 парушэнне. У суботу на аўтадарозе Р-115 (Віцебск-Гарадок) — 68 парушэнняў. Фотакамера была ўсталявана на ўчастку ад лужаснянскага светлафора да в. Хайсы, дзе абмежаванне хуткасці руху — 70 км/г. Нядзеля на аўтадарозе Р-46 (Лепель-Полацк-мяжа Расіі) прынесла 127 парушэнняў.

У сярэднім жа у г.Віцебску практычна ў 4 разы больш перавышаюць хуткасць, чым на трасах. Найбольш часта на мінулым тыдні ў поле зроку камеры фіксацыі траплялі аматары паганяць па вуліцы Зеленагурскай. Там за дзень было сфатаграфавана 350 нумароў. Яшчэ 211 не самых прыемных здымкаў былі зроблены на Ленінградскай. Цяпер ўсіх «герояў» фотасесіі чакае штраф.

А рэкорд парушэнняў за суткі быў усталяваны на мосце Блахіна --- 363 парушэнні хуткаснага рэжыму толькі на гэтым участку дарогі. Такая колькасць ліхачоў за суткі патрапілі ў аб’ектыў перасоўны камеры відэафіксацыі, якая знаходзілася на вуліцы генерала Белабародава ў Віцебску, дзе хуткасць руху абмежавана 40 км/г.

Дзяржаўтаінспекцыя ў чарговы раз звяртаецца да кіроўцаў з патрабаваннем няўхільнага захавання хуткасных рэжымаў руху і нагадвае аб адміністрацыйнай адказнасці за перавышэнне хуткасці.

Л. Антонаў

Паводле : http://uvd.vitebsk.gov.by

Апошнія навіны