haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Грамадства

30.05.2016 08:41

1472 прагляда

1 каментар

У Гарадоцкім раёне сёння адбудзецца самы апошні званок для трох школ, якія закрываюць

30 траўня адбудзецца самы «Апошні званок» для педагогаў, навучэнцаў трох школ Гарадоччыны, якія не будуць працаваць у наступным навучальным годзе. Гэта былыя сярэднія школы, якія на сёння былі базавымі: Вайханская і Стадалішчаская школы, а таксама Кабішчанскі дзіцячы сад-базавая школа.

Па прапанове абласных уладаў рашэннем Гарадоцкага райвыканкаму ў гэтым годзе ўпершыню закрываецца аж тры школы Гарадоччыны. Працэс массавага закрыцця школ раёна распачаўся на пачатку гэтага стагоддзя, калі была зачынена Канчанская базавая школа. Потым амаль кожны год закрывалася па адной-дзве школы раёна. Гэты працэс быў выклікан, як выміраннем сельскага насельніцтва раёна, так і працэсам узбуйнення калгасаў і саўгасаў раёна.

Калі ў 1994 годзе ў сельскай мясцовасці пражывала болей 24 тысяч насельніцтва, то ў 2016 годзе засталося без вайны і эпідэміі менш 10 тысяч. Адпаведна з 35 калгасаў і саўгасаў пасля «рэфармавання» засталося менш 10. Пра дзейнасць гэтых гаспадарак статыстыка ў «Гарадоцкім весніку» ўжо не ўзгадваецца.

У вынікі знікнення працоўных месцаў у вёсках раёна сталі раз’яджацца бацькі з дзецьмі, нараджальнасць у вёсках раёна імкліва скарацілася і ў школу ўжо не стала каму хадзіць. Працэс закрыцця школ закрануў тыя, дзе, як правіла, вучняў на 9-11 класаў стала менш 30 дзетак пры колькасці педагогаў і тэхнічнага персаналу пад 20 чалавек. У выніку не стала школ у Газьбе і Вярэччы, Обалі і Пралетарцы, Хвошна і Мехавым, Гурках і Халамер’і, Рудні і Марчанках і г.д.

І вось у гэтым годзе ва ўмовах сацыяльна-эканамічнага крызісу адразу закрываюцца тры школы. Гарадоцкі аддзел адукацыі правёў планавыя сустрэчы ў калектывах закрываемых школ аб закрыцці школ і працаўладкаванні педагогаў, якія не дасягнулі пенсійнага ўзросту. Большасць педагогаў атрымала рэальныя прапановы аб сваёй працы ў новым навучальным годзе.

На наступны навучальны год у Гарадоцкім раёне застанецца працаваць толькі 11 школ, у якіх будзе навучацца каля дзвюх тысяч вучняў..

Усяго па Віцебскай вобласці не пачнуць працу ў новым навучальным годзе каля 50 педагагічных калектываў, якія сёння праводзяць «Апошні званок»

Л. Антонаў

Апошнія навіны