haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Грамадства

01.08.2012 16:35

3077 праглядаў

0 каментароў

Паказуха па-гарадоцку (фота)

Будоўляй года стала пакрыццё вуліцы Савецкай пліткай з усталяваннем ліхтароў і фантана З сярэдзіны траўня вядзецца рэканструкцыя вуліцы Савецкай, пачынаючы ад цэнтральнай плошчы Гарадка.

Першая чарга рэканструкцыі была завершана да 3 ліпеня, каб магчыма было адсвяткаваць Дзень вызвалення Беларусі і дату, якую ўлада называе днём незалежнасці. За паўтара месяца пры штодзённай працы, якая пры дзейнасці двух-трох рабочых не спынялася і ў выходныя дні, Савецкай вуліцы надалі цывілізаваны выгляд, які не стасуецца з саўковасцю існуючай улады. На вуліцы з’явіўся маламоцны фантан, ліхтары, крэслы, а таксама паднятыя клумбы з кветкамі і туямі. Уладны рупар ад пачатку гэтай працы трапіў у стан эйфарыі.

Магчыма пачала збываць мара мясцовых чыноўнікаў, калі, амаль да дзесяцігоддзя дабраўпарадкавання зямлі, Савецкую вуліцу пакрыюць пліткай. Толькі ніхто з чыноўнікаў не агучвае, колькі народных грошаў пайшло і шчэ пойдзе на гэту рэканструкцыю. Таксама яны не адказваюць на пытанне: “Ці з’яўляецца гэта плітачная эпапея неабходнай, калі вуліцы прыватнага сектару патанаюць у брудзе па вясне і восені? Калі ў мікрараёнах праезды трымаюцца на бітым асфальце?”.

Але псіхалогія паказушных чыноўнікаў простая: турысты і высокае кіраўніцтва не будзе дабірацца на Маладзёжную ці Сонечную, не будзе прагульвацца па мікрараёнах Гагарына ці Баграмяна. А вось каля цэнтральнай плошчы будуць рухацца.
Высокія госці не будуць задаваць пытанне наконт цёмных вуліц вёсак і прыватнага сектара Гарадка. Тыя ж высокія чыны не спытаюць – чаму застаецца ў аварыйным стане гістарычны помнік – касцёл у Рамнях? Ды і турысты не будуць пытаць чаму не год і не два, не пяцігодку і не дзве нічога не зроблена па стварэнню Цэнтра па зімовых відах спорту, а частка Гарадка -- Вараб’ёвы горы па ранейшаму выглядаюць па вялікаму рахунку мядзвежым кутам.
Такіх пытанняў існуе безліч. І сапраўдная улада вырашае іх праз волевыяўленне выбаршчыкаў. А ў нас дзейнічае права сілы ўлады: што хачу, то і варачу. Ды з мацюкамі, ды з бязмерным хамствам. Ды яшчэ каб народ нічога не ведаў пра выкарыстанне народных грошаў.

Плітачная эпапея зараз працягваецца за драўляным плотам. І мусіць да восені дойдзе да скрыжавання з вуліцай Валадарскай. А вось кавалак гарадскога бездарожжа застаўшыйся каля павільёна “Дамавік”, які ў народзе называюць польскім, ёсць думка, што так і застанецца.Толькі падаецца, што галоўны чыноўнік раёна будзе патрабаваць, каб самі прадпрымальнікі ці райпо дабраўпарадкавалі вуліцу на гарадской тэрыторыі. Менавіта такая вывернутасць застаецца ў нашых чыноўнікаў з часоў савецкага саюза.

Пачатак плітачнай эпапеі: з траўня па....

Л. Гаравы

 

Апошнія навіны