haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Грамадства

04.04.2017 08:40

1790 праглядаў

0 каментароў

У Гарадку ў чарговы раз змяніўся рух гарадскога аўтобуса. Новы расклад.

З 3 красавіка грамадскі транспарт ў Гарадку пачаў рухацца па новаму раскладу. Адпаведна замест трох ранейшых раскладаў руху ў выхадныя дні застаўся толькі адзін расклад.

Графік руху гарадскіх аўтобусаў па райцэнтру істотна змяніўся з 3 красавіка. Расклад пра новы рух гарадскога аўтобуса з’явіўся ў раёнцы ў суботу 1 красавіка, як быццам бы красавіцкі жарт. Бо ў гэтым раскладзе не было пазначана з якога дня ён пачынае дзейнічаць. Дарэчы і папярэднія змены руху таксама падаваліся без указання з якога дня яны дзейнічаюць.

Але ў панядзелак пасажары маглі даведацца, што гэты новы расклад дзейнічае з 3 красавіка. Прынцыповым пытаннем стала скарачэнне колькасці маршрутаў да абеду з вуліцы Гагарына на бальніцу. Так адменены рэйсы на бальніцу з Гагарына на 8.26; 9.28 і 10.19, бо рэйс нумар 2 раніцай датычыцца толькі дастаўкі пасажыраў з вайсковай часткі ў Гарадок, а потым яго рух аднаўляецца з Гагарына толькі ў 13.38. і заканчваецца дастаўкай пасажыраў у вайсковую частку ў 17.43 пры руху з бальніцы ў 17.09.

Таксама варта адзначыць, што ў выхадныя і адпаведна святочныя дні дзейнічае адзіны расклад у які унесены не істотныя змены ў параўнанні з папярэднімі раскладамі на выхадныя дні. Адрозненне ў руху вядзецца на 2-10 хвілін, але гэта павінны ўлічваць пасажыры дабы не спазніцца на свій рэйс. Як кажуць новыя змены ўнесены з мэтай аптымізацыі руху гарадскога аўтобуса дзеля эканоміі дзяраўных датацый на грамадскі транспарт у Гарадку.

Л. Антонаў

Апошнія навіны