haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Грамадства

17.05.2017 18:05

339 праглядаў

4 каментара

Бацькі гімназіста выплацілі настаўніцы, на якую ён напаў, 23 тысячы долараў. А іх сыну далі 8 гадоў пазбаўлення волі

Каля 23 тысяч долараў заплацілі бацькі гімназіста Даната Скакуна настаўніцы, на якую ён напаў з нажом. Пра гэта Аліна Зянковіч, маці хлопца, асуджанага на 8 гадоў пазбаўлення волі, распавяла ў інтэрв’ю сайту «Беларускі партызан».

Як паведамлялася раней, за напад на настаўніцу, які адбыўся ў траўні 2016 года, хлопец быў асуджаны на восем гадоў пазбаўлення волі. Матывам нападу называлася незадавальненне вучня кепскай адзнакай.

Маці кажа, што яны заплацілі настаўніцы кампенсацыю за маральныя і фізічныя пакуты, а таксама за выдаткі на яе лячэнне. Акрамя таго, яны заплацілі каменсацыю за маральныя пакуты, якія пацярпелая настаўніца атрымала ад публікацыяў у інтэрнэце па гэтай справе.

Каб выплаціць кампенсацыю, кажа Аліна Зянковіч, давялося прадаць аўтамабіль. Акрамя таго, грошы ахвяравалі сваякі, сябры, бацькі аднакласнікаў Даната.

Дзякуючы гэтым грошам, кажа маці, яе сына асудзілі на восем гадоў зняволення, а не 11, як прасіла пацярпелая настаўніца.

https://euroradio.fm

Апошнія навіны

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментарый:
  • #902 17.05.2017 20:11 @ [ без імені ]

    Колом в горле пусть станут эти деньги этой учительнице.

    1. #904 17.05.2017 21:53 @ [ без імені ]

      А не допускаете варианта смерти учительницы не от кома в горле,а от повреждения сонной артерии ,например? И не факт,что она их себе заберет.

  • #905 18.05.2017 14:54 @ [ без імені ]

    По отзывам о ней совсем непохоже,что она их ,деньги.отдаст больным ,нуждающимся детям.

  • #907 18.05.2017 22:35 @ majoryty

    Как, прошу прощения, эти деньги повлияли на правосудие? То есть по логике этого повествования, если б заплатили еще 100 тысяч, ему б вообще все простили?