haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Грамадства

13.11.2017 12:17

1519 праглядаў

0 каментароў

У «віцебскіх Курапатах» каля вёскі Хайсы паставілі 4-мэтровы крыж памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў

Мэталічны крыж устаноўлены на ўскрайку лесу каля вёскі Хайсы, дзе роўна тры гады таму былі знойдзеныя чалавечыя парэшткі ў невядомых масавых пахаваньнях.

Усталяваньне крыжа

Вышыня крыжа — больш за 4 мэтры, і яго добра відаць з шашы Віцебск — Гарадок, а таксама ад чыгункі, якая ідзе ўздоўж лесу. Мэмарыяльны крыж, пастаўлены 12-га лістапада, зьяўляецца пачаткам маршруту, адзначанага паказальнікамі: кіруючыся імі, кожны ахвотны можа самастойна наведаць мэмарыял.

Указальнікі

З 2014 году ў «расстрэльным лесе» актывісты ініцыятывы «Хайсы» паставілі 34 крыжы. Першыя пяць былі зьнішчаныя невядомымі вандаламі, але потым адноўленыя.

27 крыжоў было пастаўленыя каля вялікіх ямін, дзе на працягу трох гадоў знаходзілі парэшткі — косьці і чарапы з кулявымі адтулінамі, а таксама фрагмэнты вопраткі і абутку.

Крыжы ў лесе

Яшчэ 7 крыжоў сымбалічныя, іх паставілі на ўваходзе ў «расстрэльны» лес з розных бакоў.

Тры крыжы на ўваходзе ў лес з боку вёскі Хайсы
Шыльда на цэнтральным крыжы

Неабыякавым грамадзянам удалося вызначыць імёны дзьвюх імаверных ахвяраў, расстраляных у гэтых мясьцінах. Паводле сьведчаньняў старажылаў, расстрэлы ў лесе каля вёсак Хайсы і Дрыкольле адбываліся рэгулярна на працягу 1937-38 гадоў. Актывісты сабралі каля 40 сьведчаньняў пра сталінскія расстрэлы ў гэтых мясьцінах. Але мясцовыя ўлады не бяруць іх пад увагу і адмаўляюцца ўшаноўваць памяць ахвяраў.

Сымбалічная магіла ў лесе

Памінальныя імпрэзы, а таксама рэгулярныя ўпарадкаваньні гэтых мясьцінаў ладзяць толькі віцебскія актывісты.

Тут пачынаюцца «віцебскія Курапаты»

Апошнія навіны

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментарый:
  • спіс каментароў пусты