haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Грамадства

13.11.2017 18:27

2333 прагляда

8 каментароў

У сельскіх Саветах Гарадоцкага раёна Дзяржкантроль выявіў утойванне звестак аб наяўнасці свабодных участкаў

Факты ўтойвання звестак аб наяўнасці свабодных участкаў, размешчаных на тэрыторыях пасялковых і сельскіх Саветаў чатырох раёнаў Віцебшчыны, выяўлены КДК па Віцебскай вобласці. Гэта з’яўляецца парушэннем правоў грамадзян і спрыяе карупцыйным злачынствам. Але ніякай канкрэтыкі дзяржаўныя СМІ аб парушэннях мясцовай улады не паведамляюць.

«Віцьбічы» паведамілі, што Камітэтам дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці асаблівая ўвага надаецца даручэнню кіраўніка дзяржавы па навядзенні парадку на зямлі і забеспячэнню эфектыўнага выкарыстання зямель сельскагаспадарчага прызначэння. Згодна з патрабаваннямі пункта 4 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 667 «Аб адабранні і прадастаўленні зямельных участкаў» мясцовыя выканаўчыя камітэты фармуюць пералікі свабодных (незанятых) зямельных участкаў, якія знаходзяцца ў населеных пунктах, на тэрыторыі раёна. Іх пералікі павінны падтрымлівацца мясцовымі выканаўчымі камітэтамі ў актуальным стане, штомесяц абнаўляцца і размяшчацца на інфармацыйных стэндах і ў сетцы Інтэрнэт.

У бягучым годзе ў ходзе правядзення кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў Камітэтам дзяржкантролю выкрытыя шматлікія факты неінфармавання асобнымі сельскімі (пасялковымі) выканкамамі грамадзян і юрыдычных асоб аб наяўнасці свабодных (незанятых) зямельных участкаў, якія адносяцца да катэгорыі зямель населеных пунктаў, садаводчых таварыстваў, дачных кааператываў, звестак аб свабодных (незанятых) зямельных участках, размешчаных на адміністрацыйных тэрыторыях пасялковых і сельскіх Саветаў. Гэта з’яўляецца парушэннем зямельнага заканадаўства, за якое прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па артыкуле 23.80 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь. Ўтойванне звестак аб наяўнасці свабодных участкаў не толькі ўшчамляе правы грамадзян, але ў шэрагу выпадкаў стварае перадумовы для здзяйснення карупцыйных злачынстваў. Пры гэтым многія з іх не выкарыстоўваюцца па мэтаваму прызначэнню, зарастаюць быльнікам і хмызнякамі.

Парушэнні ўстаноўлены ў Докшыцкім, Полацкім, Сенненскім, Гарадоцкім раёнах. Па выніках кантрольных мерапрыемстваў 19 службовых асоб сельскіх і пасялковых выканкамаў прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці. Камітэтам вобласці будзе працягнуты строгі і прынцыповы кантроль за выкананнем патрабаванняў зямельнага заканадаўства.

Л. Антонаў паводле: http://www.vitbichi.by

Апошнія навіны

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментарый:
  • #1462 13.11.2017 21:11 @ [ без імені ]

    Ай-я-яй !!! Опять "раёнка" новости района не видит

  • #1464 14.11.2017 09:25 @ [ без імені ]

    Районке можно только хорошие новости видеть,не в ущерб репутации исполкома.Вообще то корреспонденты все на кого-то работают,и никогда для народа.СЛУЖБА.

  • #1468 14.11.2017 10:58 @ [ без імені ]

    Вообще то раёнка тут ни при чем. Это же из "Витьбичей"...

    1. #1470 14.11.2017 13:42 @ [ без імені ]

      В том-то и дело,что все новости района узнаём откуда угодно-с областных,республиканских газет,с этого сайта,ну только никак с районной газеты. Закрыть её и не позорится

  • #1469 14.11.2017 11:20 @ [ без імені ]

    Раенке главное побольше рекламы разместить, да четверть газеты про аукционы, подписчики же оплатили, читайте !

  • #1472 14.11.2017 15:44 @ [ без імені ]

    Подписчиков шавки силой т.е через рубль загоняют на подписку районки Это про птицефабрику.

  • #1479 16.11.2017 13:17 @ Раиса

    #1470,

    можно поинтересоваться, какие ИМЕННО РАЙОННЫЕ новости вы узнали исключительно с этого сайта? Не поленитесь перечислить, привести примеры, пожалуйста.

    1. #1480 16.11.2017 15:02 @ [ без імені ]

      А что вам этот сайт дался? Это не газета. Сайт можно удалить или не читать вообще. Сельские жители пенсионного возраста этот сайт не читают-нет возможности или навыков,а вот газету выписывают