haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Грамадства

10.01.2018 07:25

1213 праглядаў

1 каментар

У падпале Віцебскага цэнтру сучаснага мастацтва падазраюць захавальніцу фондаў

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу з нагоды падпалу Віцебскага цэнтру сучаснага мастацтва. Пры пажары пажару згарэлі карціны і дакументы. Як перадае Радыё «Свабода», у падпале падазраюць захавальніцу музейных фондаў.

Як паведамлялася раней, пажар у мастацкім цэнтры адбыўся ўноч з 19 на 20 снежня. Захавальніца фондаў выклікала пажарнікаў. Яна паведаміла супрацоўнікам МНС і міліцыі, што апоўначы ў музей зайшоў маньяк, які абліў паліцы газай і падпаліў іх.

А вось супрацоўнікаў Следчага камітэта найперш зацікавіла, што сама жанчына рабіла на працы глыбокай ноччу. Жанчына патлумачыла, што рыхтавалася да праверкі-рэвізіі, прызначанай на наступны дзень. Следчыя засумняваліся ў версіі «маньяка», таму крымінальную справу пачалі супраць самой захавальніцы. Жанчыну выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе, але на працу яна дагэтуль не выйшла.

Следства высвятляе суму шкоды, нанесенай у выніку пажару. Праўда, зрабіць гэта складана, бо знішчаныя творы мастацтва ніколі не былі ацэненыя ў нейкую грашовую суму. Да таго ж, у агні загінулі і некаторыя ўліковыя дакументы.

http://euroradio.by

Апошнія навіны

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментарый: