haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Грамадства

25.01.2018 14:06

2681 прагляд

3 каментара

Ваўкі працягваюць пужаць насельніцтва і знішчаць сабак у вёсках Гарадоччыны. Чарговай ахвярай стаў пёс з вёскі Гуркі

Напрыканцы мінулага тыдня ў в. Гуркі раніцай гаспадар не знайшоў сваю сабаку ля буды. Таксама на мінулым тыдні гарадоцкія паляўнічыя самастойна і з удзелам клуба «Сафары» знішчылі пяць ваўкоў.

Тэма зімовага палявання ваўкоў на хатніх сабак у вёсках Гарадоцкага краю набыла асаблівае гучанне апошнімі гадамі. У мінулым годзе на ўсю Беларусь прагучала гісторая пра старога ваўка, які паляваў на сабак у в. Газьба. Пра гэта распавядалася, як па тэлебачанню, так пісалася і ў газетах, і на шматлікіх сайтах ( глядзіце спасылкі напрыканцы артыкула).

На пачатку гэтага года газета «Гарадоцкі веснік» распявала пра знішчэнне дзесяці хатніх сабак за апошнія два месяцы толькі ў в. Рудня аднайменнага сельсавета. І гэта пры тым, што па інфармацыі Гарадоцкага аддзялення «Беларускай арганізацыі паляўнічых і рыбаловаў» за апошнія тры гады было знішчана 75 ваўкоў, з якіх 15 было знішчана ў мінулым годзе. Ды і ў першым месяцы гэтага года пасля выпадання снегу гарадоцкія паляўнічыя самастойна знішчылі ўжо дзвюх ваўчыц і паспрыялі паспяховаму паляванню сябраў паляўнічага клуба «Сафары» яшчэ на трох мацёрых ваўкоў.

Але пры гэтым паспяховым паляванні чарговай ахвярай палявання ваўкоў у вёсках Гарадоцкага раёна стаў пёс Дазор з вёскі Гуркі. Напрыканцы мінулага тыдня жыхар гэтай вёскі Сяргей (імя зменена) не знайшоў хатняга вартаўніка каля буды.

Ад двара гаспадара сляды трох ваўкоў вялі ў бок дзвюх вышак мабільнай сувязі, а праз трыста метраў на снезе ля хмызніка былі бачны сляды ад Дазора.

Жыхар Гурак пазбавіўся аднаго свайго вартаўніка, але спадзяецца што другі вартаўнік Дзік не стане ахвярай палявання ваўкоў у Гурках.

Гэта важна, бо ў сям’і выхоўваюцца трое малых дзетак, якіх трэба суправаджаць па цемры на аўтобус, каб яны даехалі ў школу і садок у Езярышчы. І зараз, калі стаіць самы цёмны час года, суправаджаць дзяцей да аўтобуснага прыпынку даволі складана. Дом Сяргея знаходзіцца на ўскрайку вёскі Гуркі, у аддаленні ад іншых вясковых дамоў, побач з лесам .

Варта адзначыць, што ваўкі сталі пастаяннымі «гасцямі» ў вёсках Гарадоччыны. Вяскоўцы распавядалі, што яны вольна вандруюць і ў суседніх вёсках Лахі, Грыбачы, Жукава і г.д.., дзе іх ахвярамі стала некалькі сабак. І арэал палявання ваўкоў у вёсках ахоплівае амаль увесь Гарадоцкі раён, асабліва яго ўсходнюю частку на памежжы з Расіяй. Значнае змяншэнне насельніцтва Гарадоччыны на 15 тысяч з 1994 года, масавае знішчэнне дзікоў пад час афрыканскай чумы — кармавой базы ваўкоў паспрыялі таму, што ваўкі ўсё бліжэй знаходзяцца да жытла людзей і менш іх баяцца. Так будучы даволі разумнай жывёлай пры паляванні паляўнічых з клуба «Сафары» двое ваўкоў пакінулі зону ачаплення чырвоных сцяжкоў...

Вяскоўцам жа застаецца спадзявацца найперш на сваю асцярожнасць і ашчадныя адносіны да чатырохногіх сваіх вартаўнікоў, якіх не варта на ноч пакідаць адных сам на сам з ваўкамі. А таксама варта «узбройвацца, каб суправаджаць дзяцей па цемры на школьны аўтобус.

Леанід Гаравы

Фота аўтара.

Фота ваўкоў ілюстратыўнае з адкрытай крыніцы.

Чытайце таксама:

Успешную охоту на волков в Городокском районе провели охотники клуба «Сафари»

http://haradok.info

«Мужыкі піць сталі менш». Ваўкi трымаюць у страху вёскі на Гарадоччыне

http://haradok.info

Канал АНТ распавёў гледачам аб сітуацыі з ваўкамі ў в. Газьба Гарадоцкага раёна

http://haradok.info


Апошнія навіны