haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Грамадства

09.02.2018 16:59

2075 праглядаў

2 каментара

Афіша выхаднога дня: «Гарадоцкая лыжня» кліча і сезон дыскатэк у кафэ «Экспрэсія» адкрываецца

Заўтра ў суботу жыхароў Гарадка чакаюць дзве цікавыя імпрэзы: «Гарадоцкая лыжня» ва ўрочышчы Вараб’ёвы горы і адкрыццё сезона дыскатэк у кафэ «Экспрэсія».

Паводле інфармацыі сайта Гарадоцкага райвыканкаму: http://gorodok.vitebsk-region.gov.by 10 лютага 2018 гадоў ў ўрочышчы «Вараб’ёвы горы» пройдуць раённыя спаборніцтвы па лыжных гонках «Гарадоцкая лыжня 2018».

У праграме спаборніцтваў прадугледжаны эстафетная камандная лыжная гонка 3×1,5 км, у якой прымуць удзел прадстаўнікі прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў і навучальных устаноў, і індывідуальныя гонкі на 1,5 км (мужчыны да 35 гадоў і старэйшыя за 35 гадоў, дзяўчыны, жанчыны і юнакі).

Стыль праходжання дыстанцыі вольны.

Адкрыццё спаборніцтваў у 10 гадзін 30 хвілін, пачатак у 11.00.

Удзельнікі і каманды лыжных спаборніцтваў, якія занялі прызавыя месцы, ўзнагароджваюцца дыпломамі аддзела адукацыі, спорту і турызму Гарадоцкага райвыканкама, кубкамі РК ГА «БРСМ» і прызамі.

Тэлефоны для даведак: 5-70-87 (ДЮСШ), МТС 5997528 (Шкуратаў В.А., інструктар-метадыст ФСК «Прамень»).

А вечарам у 20 гадзінаў у кафэ «Экспрэсія» адбудзецца адкрыццё сезона дыскатэк. На старонцы Ўкантакце так пра гэта паведамляецца: " Всем приветики!Хотим пригласить вас, наши дорогие друзья и гости нашей страницы ,на дискотеку в кафе Экспрессия г.Городока. Дискотека 18 +, стартует с 10 февраля в 20.00, вход 2.50, там будут разыгрываться призы, будет зажигательная музыка, будет караоке ,будет вкуснейшее меню , а самое главное ,что с вами будет известный виджей из г. Витебска, который может зажечь любой танцпол- Артём Фениксов .Бронируйте столики для своей компании тел (33) 646 30 34 .Приходите будет круто! Будем рады встречи с вами ! " https://vk.com/id192359223

Нагадаенм, што два тыдня таму Жанна Буслик аўтар старонкі правяла вясёлае свята паветраных шарыкаў для дзяцей і іх бацькоў таксама ў кафэ «Экспрэсія». http://haradok.info

Л. Антонаў

Апошнія навіны

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментарый:
  • #1909 09.02.2018 19:00 @ [ без імені ]

    Открытие олимпиады завтра,истинные любители спорта будут у телевизоров сидеть

    1. #1910 09.02.2018 19:07 @ [ без імені ]

      ваабшчэта, адкрыццё было ўжо сёння, а заўтра -- біятлон...