haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Грамадства

03.05.2018 07:49

1866 праглядаў

2 каментара

«Качанава крычала, пасля выбачалася» — маці асуджаных за наркотыкі распавялі пра сустрэчу з чыноўнікамі

2 мая ў Адміністрацыі прэзідэнта сямёра жанчын, чыіх дзяцей асудзілі за наркотыкі, сустрэліся з Наталляй Качанавай. Жанчын запрасілі прыехаць з Калінкавіч у Мінск пасля таго, як яны абвясцілі галадоўку 27 красавіка.

Сустрэча з Качанавай працягвалася больш за 2 гадзіны. Акрамя Качанавай прысутнічалі яе намеснікі Валеры Міцкевіч і Уладзімір Жаўняк, а таксама начальнік ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандр Ільясевіч.

Журналістаў на яе не пусцілі.

Агулам падтрымаць галадаючых прыйшлі каля 40 чалавек. Шмат у каго з іх дзеці таксама адбываюць тэрміны за наркотыкі.

У чаканні сябровак жанчыны, якія засталіся пад будынкам Адміністрацыі, памаліліся за сваіх дзяцей і чыноўнікаў: «Хай бог змягчыць сэрцы начальству, усім людзям у гэтай адміністрацыі. Мы бласлаўляем усіх, хто тут сядзіць каб яны працавалі на карысць народа, як гасподзь іх паставіў».

Галадаючыя маці выйшлі няхутка, некаторыя — ў слязах.

«Цяжкая сустрэча, часам пераходзілі нават на крык. І мы крычалі, і Качанава, пасля яна выбачалася.

Галадоўку не спыняем, бо канкрэтнага рэзультату няма. Качанава паабяцала ў бліжэйшы час даць пісьмовы адказ. Стала вядома, што новы законапраект ёсць, пра меншае пакаранне тым, хто ўжывае, але не гандлюе. Але некаторыя структуры не хочуць законапраект узгадняць. Мы так разумеем, што гэта Шуневіч, — распавяла Таццяна Канеўская.

—Качанава сказала, што заўтра ўсё Лукашэнку будзе дакладзена. Але наша сустрэча з Лукашэнкам немагчымая. Кажуць: „А навошта?“

Наконт перагляду тэрмінаў тым, каго ўжо асудзілі, нічога не адказалі».

Ліяна Шуба дадала:

«Надзея, што Лукашэнка нас прыме, усё ж ёсць, Качанава неўзабаве дасць адказ».

Улад Швядовіч
https://nn.by

Апошнія навіны