haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Грамадства

30.05.2018 15:12

845 праглядаў

3 каментара

КДБ затрымаў памочніка прэзідэнта пры атрыманні $200 тысяч хабару

Памочніка Аляксандра Лукашэнкі Сяргея Раўнейку па Горадзенскай вобласьці затрымаў Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Беларусі. Як сьцьвярджае КДБ, яго засьпелі на вымаганьні і атрыманьні хабару ў 200 тысяч даляраў.

Сяргей Раўнейка

зьмешчаны ў СІЗА КДБ. Паводле Камітэту, ён «дае прызнальныя паказаньні». Супраць Раўнейкі распачалі крымінальную справу за атрыманьне хабару ў асабліва буйным памеры (ч.3 арт. 430 КК РБ), за што пагражае пазбаўленьне волі на тэрмін ад 5 да 15 гадоў турмы з канфіскацыяй маёмасьці.

На сайце КДБ сьцьвярджаецца, што Раўнейка «трапіў у поле зроку» больш як паўгода таму «ў сувязі з інфармацыяй пра неаднаразовыя факты атрыманьня хабараў ад розных асобаў за вырашэньне пытаньняў, якія ўваходзяць у ягоную кампэтэнцыю». Дазвол на расьсьледаваньне даў асабіста Аляксандар Лукашэнка.

Раўнейка быў прызначаны на пасаду памочніка Лукашэнкі па Горадзенскай вобласьці ў чэрвені 2015 году, да таго ў Камітэце дзяржаўнага кантролю кіраваў упраўленьнем кантролю матэрыяльнай вытворчасьці.

Яшчэ тыдзень таму, 24 траўня Раўнейка праводзіў прыём грамадзянаў на «Гродна-Азоце» наконт забудовы раёну Забалаць у Горадні і адсутнасьці дарог да новага раёну — маўляў, «жаданьне вырашыць праблему ёсьць, аднак часам тыя ці іншыя работы ня могуць быць выкананыя ў поўным аб’ёме».

За 2017 год у Беларусі асудзілі за карупцыю 780 чыноўнікаў

Лукашэнка зьняў з пасады старшыню «лясной» Дзяржаўнай інспэкцыі — там 14 карупцыянэраў і 22 браканьеры

Выкананьне Беларусьсю рэкамэндацыяў па барацьбе з карупцыяй у 2017 годзе працягвала заставацца «глябальна нездавальняючым»

https://www.svaboda.org

Апошнія навіны