haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Грамадства

10.08.2018 20:05

2351 прагляд

1 каментар

На маршруце «Гарадок — Віцебск» уведзены хуткасныя рэйсы без прыпынкаў

Арганізатары аўтобусных маршрутаў ўпершыню пайшлі на арганізацыю хуткасных рэйсаў з Гарадка і знізілі на іх кошт.

З 27 ліпеня з аўтастанцыі г. Гарадка пачалі ажыццяўляцца рэйсы без прыпынкаў па трасе ў Віцебск. Гэтыя рэйсы ажыццяўляюцца з аўтастанцыі Гарадка штодзённа ў 7.40; 11.00; 13.45; 15.50; 17.50, а акрамя суботы і нядзелі шчэ ажыццяўляецца рэйс на 19.40.


І пры гэтым кошт білетаў на гэтыя рэйсы істотна зніжан і каштуе 2, 00 рубля. Відавочна, што гэта неабходны крок дзяржаўнага прадпрыемства ў змаганні з прыватнымі таксоўшчыкамі, якія трымаюць кошт у 3 рублі за паездку ў Віцебск.

Адначасова з гэтым на аўтастанцыі распачаўся гандаль марозівам і халоднымі напоямі, што таксама сведчыць аб павелічэнні ўвагі да культуры абслугоўвання пасажыраў. Ды і наведвальнікі і работнікі мясцовага кірмаша могуць карыстацца паслугамі гэтай гандлёвай кропкі на аўтастанцыі.


Л. Антонаў

Апошнія навіны