haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Грамадства

10.10.2018 20:33

2590 праглядаў

0 каментароў

У Гарадку пачалося добраўпарадкаванне габрэйскіх могілак каля старадаўніх рытуальных сталоў

На працягу першых дзесяці дзён кастрычніка на старажытных габрэйскіх могілках у Гарадку распачата праца па ачыстцы падыхода да рэдкіх рытуальных сталоў, якія знаходзяцца ў старой частцы могілак.

Па ініцыятыве раённага фізкультурна-спартыўнага клуба «Гарадок», які займаецца акрамя спорту яшчэ і інфармамаваннем грамадства аб турыстычным патэнцыяле Гарадка і раёна, і падтрымцы мясцовай улады і арганізацый райцэнтра распачата праца па добраўпарадкаванню габрэйскіх могілак каля старадаўніх рытуальных сталоў.

Самі габрэйскія могілкі Гарадка нясуць з сабой шматвякавую гісторыю жыцця габрэяў у Беларусі на мяжы аселасці. Пры адпаведнай працы гэтыя могілкі разам з месцамі халакоста ў Гарадку і на раёне маглі бы стаць маршрутам памяці пра прысутнасць габрэяў на Гарадоцкай зямлі. І добра, што справа іх добраўпарадкавання зрушылася з мёртвай кропкі.

Першы крок добраўпарадкавання могілак зрабілі працаўнікі Гарадоцкага прадпрыемства кацельняў і цеплавых сетак, якія часткова скасілі траву ў старой частцы могілак, зрэзалі пераважна алешнік у накірунку рытуальных сталоў, а таксама вызвалілі ад аварыйнага дрэва стаянку для аўтамашын каля могілак.

Другім крокам стала валанцерская праца навучэнцаў Гарадоцкага аграрна-тэхнічнага каледжа па вызваленю шляха да сталоў ад алешніка. Першакурснікі каледжа Аляксандр, Аляксей, Арцём, Дзмітрый, якія прыехалі ў Гарадок з розных куткоў Беларусі, добрасумленна і актыўна пашчыравалі з паваленым хмызняком алешніка.

Цёплае сонечнае кастрычнікае надвор’е спрыяла працы валанцёраў. Праз пару гадзін працы праход да рытуальных сталоў быў адкрыты.

Цяпер застаецца толькі вынесці алешнік да агароджа могілак, каб Гарадоцкае прадпрыемства кацельняў і цеплавых сетак забрала нарыхтаваную драўніну для стварэння трэсак, якія выкарыстоўваюцца ў ацяпленні. Дабраахвотнікі могуць прыняць удзел у далейшым добраўпарадкаванні старажытных габрэйскіх могілак Гарадка — сувязь праз нашы групы ў сацыяльных сетках.

Леанід Гаравы, фота аўтара

Апошнія навіны