haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Грамадства

04.09.2019 19:02

385 праглядаў

0 каментароў

Дзень ведаў у Езярышчанскай СШ сёлета стаў падвойным святам

Для хлапчукоў і дзяўчынак з г. п. Езярышча і навакольных населеных пунктаў Дзень ведаў сёлета стаў падвойным святам, па-сапраўднаму хвалюючым і запамінальным. Перад хлопцамі адчыніла свае дзверы абноўленая школа, у якой і вучыцца, і сябраваць напэўна будзе ў разы прыемней і камфортней.

З гэтай радаснай падзеяй школьнікаў на лінейцы 2 верасня павіншавала кіраўніцтва вобласці і раёна. Да пачатку новага навучальнага года тут была праведзена вялікая праца. І сёння школа сустракае вучняў утульнымі светлымі класамі, спартыўнай залай.

Ва ўстанове адукацыі абсталяваны камп’ютэрны клас, абноўленыя кабінеты фізікі і хіміі, пачатковых класаў і зроблена многае іншае. Кардынальныя змены закранулі таксама тэрыторыі вакол школы.

У двары абсталяваная пляцоўка для вывучэння ПДР, куток для адпачынку і гульнявыя комплексы для дзяцей. Сапраўдны гонар школы — сучасны стадыён і пляцоўка для воркаўта, на якіх хлопчыкі і дзяўчынкі змогуць займацца на ўроках фізкультуры і ў вольны час. Галоўнымі дзеючымі асобамі ўрачыстага мерапрыемства сталі першаклашкі, а іх у гэтым годзе ў Езярышчанскай сярэдняй школе — 10.

Менавіта ім у першую чаргу адрасаваў свае віншаванні ганаровы госць мерапрыемства старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, дэпутат па Гарадоцкай выбарчай акрузе № 9 Уладзімір Цярэнцьеў:
— Яшчэ ўчора вы былі ў дзіцячым садзе, а сёння ўпершыню сядзеце за школьныя парты. Гэты дзень для вас — пачатак новага, ужо амаль дарослага жыцця. Мне сёння прыемна казаць пра тое, што дадзеныя жыхарам абяцанні мы стрымалі і нас сёння сустракае абноўленая школа.
Уладзімір Уладзіміравіч падкрэсліў, што кропку ў мадэрнізацыі Езярышчанскай сярэдняй школы ставіць яшчэ рана. У сувязі з гэтым ён звярнуўся да бацькоў, якія прысутнічалі на лінейцы, і адзначыў, калі ў гарпасёлке будуць нараджацца дзеці, школа будзе ператварацца і ўдасканальвацца далей.



— Дзеці — гэта будучыня нашай краіны, — звярнуўся да прысутных старшыня Гарадоцкага раённага выканаўчага камітэта Пётр Карабач. — Жадаю першакласнікам, якія ўваходзяць у новы свет ведаў, ўдачы і поспехаў, знайсці ў сценах школы сапраўдных сяброў. Выпускнікам жадаю за гэты год канчаткова вызначыцца з выбарам будучай прафесіі, а іх бацькам — цярпення і аптымізму, каб дапамагчы дзецям у гэтым нялёгкім выбары.


Хлопцы і ўстанова адукацыі атрымалі падарункі ад кіраўніцтва вобласці і раёна, ад абласной і раённай арганізацый ГА «Белая Русь». Услед за шчаслівымі і трохі збянтэжаным першаклашкамі ў абноўленую школу ўвайшлі старэйшыя школьнікі, іх бацькі і настаўнікі.


У новым навучальным годзе ім трэба будзе плячом да пляча ісці да перамог у нялёгкай працэсе навучання, браць усё новыя і новыя вышыні, каб даказаць, што ўкладзеныя ў рамонт школы і абнаўленне яе матэрыяльна-тэхнічнай базы грашовыя сродкі і праца не аднаго дзясятка чалавек недарэмныя і з часам акупяцца сто разоў.
Ганаровыя госці наведалі Езярышчанскай яслі-сад, які за лета таксама змяніў сваё аблічча. Работы праведзены ўнутры будынка і на тэрыторыі вакол него.

Любоў Шляйко
http://www.garadvest.by/2019/09/pervyj-zvonok-v-obnovlyonnoj-shkole/#more-18325

Пераклад на родную мову рэдакцыі сайта.

Апошнія навіны