haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Грамадства

13.11.2019 19:07

455 праглядаў

0 каментароў

У Гарадку на аўтастанцыі і ў грамадскім транспарце правялі акцыю «Не прапальвай сваё жыццё!»

У рамках рэспубліканскай акцыі «Не прапальвай сваё жыццё!» работнікі Гарадоцкага РАНС сумесна з юнымі выратавальнікамі правялі прафілактычныя мерапрыемствы на аўтастанцыі ў Гарадку, на прыпынках і гарадскім транспарце.

Работнікі РАНС арганізавалі на аўтастанцыі горада Гарадка прафілактычныя мерапрыемствы, падчас якіх нагадвалі насельніцтву пра захаванні правіл пажарнай бяспекі, а аматарам тытунёвага дыму ратавальнікі растлумачвалі, якія небяспекі тоіць у сабе гэтая згубная звычка.

Таксама ў ходзе мерапрыемстваў, кожны жадаючы мог абмяняць цыгарэту на цукерку. Юныя выратавальнікі і работнікі МНС раздалі жыхарам тэматычную наглядна-выяўленчую прадукцыю, распавядалі пра небяспеку курэння ў ложку, колькасці пажараў, людзей, якія загінулі па гэтай прычыне ў мінулым і гэтым годзе.

Фота з сайта.

https://vitebsk.mchs.gov.by

Апошнія навіны