haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Грамадства

22.11.2019 13:25

132 прагляда

0 каментароў

Урачыстае перапахаванне Кастуся Каліноўскага і ўдзельнікаў паўстання 1863–1864 гг.

22 лістапада ў Вільні адбываецца перапахаванне Кастуся Каліноўскага і ўдзельнікаў паўстання 1863–1864 гг. Belsat.eu ладзіць наўпроставую трансляцыю з Вільні.

У эфіры «Белсату» мы пакажам цырымонію грамадскага развітання і ўрачыстую працэсію на могілкі Росы, дзе парэшткі паўстанцаў і Кастуся Каліноўскага знойдуць спачын у капліцы. Апроч гэтага, нашыя журналісты ў адмыслова пабудаванай мабільнай студыі паразмаўляюць з гісторыкамі, актывістамі, палітыкамі ды іншымі беларусамі, якія прыехалі на ўшанаванне паўстанцаў.

13:10 На закрытай урачыстай цырымоніі пачалася частка прад назваю «Літургія слова» — на ёй прачытаюць урыўкі са Святога пісання.

13:00 У Катэдры пачалася ўрачыстая імша.

12:50 Прэзідэнты Польшчы і Літвы Анджэй Дуда і Гітанас Наўседа зайшлі ў Катэдру. Праз некалькі хвілінаў пачнецца ўрачыстая імша. Тадэвуш Кандрусевіч прадставіць Беларусь на беларускай мове.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда разам з жонкай Агатай Корнгаўзэр-Дудай. Фота Дзяніс Дзюба belsat.eu

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа разам з жонкаю Дыянай Няпайце-Наўседзіене. Фота Дзяніс Дзюба belsat.eu

12:45 Афіцыйны прадстаўнік Беларусі, віцэ-прэм’ер Ігар Петрышэнка, у Вільні.
Віцэ-прэм’ер Ігар Петрышэнка ў Вільні. Фота Дзяніс Дзюба belsat.eu

12:15 Спынілі пропуск людзей на развітанне з паўстанцамі. Чакаецца прыбыццё ўдзельнікаў афіцыйных дэлегацыяў.
Літоўскія вайскоўцы, якія бяруць удзел ва ўрачыстасцях. Фота Дзяніс Дзюба belsat.eu

12:10 На ўрачыстасці ў Вільні прыехала старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла. Сёння адбудзецца ўрачыстае паседжанне Рады БНР у Вільні.
«Я заўсёды лічыла Кастуся Каліноўскага нацыянальным героем», — кажа Івонка Сурвіла у эфіры «Белсату».
Цырымонія грамадскага развітання з паўстанцамі. Фота Дзяніс Дзюба belsat.eu

12:00 Дзяржаўныя медыі ігнаруюць урачыстасці ў Вільні. Уся ўвага нарадзе Лукашэнкі ў Віцебску, прысвечанай развіццю аграпрамысловага комплексу.
«Не прыехаць на пахаванне было б здрадай краіне. Нашая ўлада саромеецца прыехаць на свята найвялікшага героя Беларусі. Але зняважыць Каліноўскага немагчыма. А беларускім уладам ганьба», — кажа першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч у эфіры «Белсату».
Людзей, якія прыехалі на развітанне, более.
Першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч. Фота Дзяніс Дзюба belsat.eu

11:40 Наведнікі ўрачыстасцяў у Вільні адзначаюць, што шмат хто не прыехаў, бо сёння працоўны дзень. Нашмат больш людзей прыехала б у суботу, кажуць хлопцы з Менску.
«Мы прыехалі сюды, каб быць разам. У беларускай афіцыйнай улады няма сумлення», — кажа прысутны мужчына.
Наведнікі ўрачыстай цырымоніі. Фота Дзяніс Дзюба belsat.eu

11:35 Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Віцебску мае правесці нараду пра развіццё сельскай гаспадаркі ў рэгіёне.
11:25 На Катэдральнай плошчы ў Вільні пераважна беларускія сцягі.
Беларускія ўдзельнікі імпрэзы. Фота Ірына Арахоўская belsat.eu

11:15 Гісторык Алесь Краўцэвіч распавядае, што Санкт-Пецярбург паўплываў на фармаванне Кастуся Каліноўскага:
«Гэта адзіная асоба, адзіны сапраўды нацыянальны герой, які прысутнічае ў масавай свядомасці Беларусі. Незалежна ад узросту, поглядаў, палітычных перакананняў. Гэта адзіны герой, які дастаўся незалежнай Беларусі ў спадчыну ад савецкай Беларусі».
Катэдральная плошча ў Вільні. Фота Дзяніс Дзюба belsat.eu

10:55 Пісьменнік Уладзімір Арлоў у эфіры «Белсату» кажа, што годнага ўшанавання Кастуся Каліноўскага беларусы дачакаюцца, калі Беларусь будзе вольная і памяняецца ўлада.
Пісьменнік Уладзімір Арлоў. Фота Дзяніс Дзюба belsat.eu

Блогер Эдуард Пальчыс піша ў Facebook, што да 13:00 (паводле віленскага часу) на Катэдральнай плошчы ў Вільні будзе фармавацца беларуская калона. А 13:20 яна мае рушыць на могілкі Росы.
10:45 Людвіка Кардзіс, кіраўніца Віленскага беларускага музею імя Івана Луцкевіча, у эфіры «Белсату» дзеліцца ўспамінамі, што памяць Каліноўскага і раней ушаноўвалі на гары Гедзіміна ды ўскладалі кветкі да драўлянага крыжа, пастаўленага архітэктарам Антоніем Вівульскім.
Вядоўцы жывога эфіру ў Вільні Вольга Швед і Валер Руселік. Фота Ірына Арахоўская belsat.eu

10:00 Усё больш беларусаў збіраецца на Катэдральнай плошчы ў Вільні. Прысутныя не наракаюць на халоднае надвор’е, адна з наведніц кажа, што не ўсе змаглі трапіць сёння ў Вільню. Паводле жанчыны, не ўсім далі візы, шмат хто дасюль чакае на мяжы.
09:45 Труны з парэшткамі паўстанцаў унеслі ў базіліку Катэдральнага сабору Святых Станіслава і Уладзіслава.
Труны з парэшткамі паўстанцаў унеслі ў базіліку Катэдральнага сабору Святых Станіслава і Уладзіслава. Фота Дзяніс Дзюба belsat.eu

Цырымонія грамадскага развітання з паўстанцамі пачалася а 08:30. Паводле плану, яна працягнецца да 11:30. Пасля чакаецца прыезд афіцыйных дэлегацыяў. Сярод іншых, прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды і прэзідэнта Літвы Гітанаса Наўседы. Беларусь рэпрэзентуе віцэ-прэм’ер Ігар Петрышэнка. А 12:00 пачнецца святая імша, якую супольна адслужаць біскупы трох краінаў: Літвы, Польшчы і Беларусі.
Цырымонія грамадскага развітання з паўстанцамі. Фота Дзяніс Дзюба belsat.eu

Базіліка Катэдральнага сабору Святых Станіслава і Уладзіслава, дзе праходзіць развітанне з паўстанцамі. Фота Дзяніс Дзюба belsat.eu

Труны з парэшткамі ўдзельнікаў паўстання 1863-1864 гг. Фота Дзяніс Дзюба belsat.eu

Паводле журналіста «Белсату» Паўла Мажэйкі, на плошчы перад базілікай дзясяткі бел-чырвона-белых сцягоў.
Журналіст Павел Мажэйка размаўляе з удзельнікамі імпрэзы. Фота Ірына Арахоўская belsat.eu

  • Кастусь Каліноўскі быў адным з кіраўнікоў паўстання 1863–1864 гг. Выдаваў з паплечнікамі першую беларускамоўную газету — «Мужыцкая праўда». Быў схоплены царскімі жандарамі ды пакараны смерцю праз павешанне за арганізацыю паўстання супраць царскага рэжыму. Расправа адбылася 22 сакавіка 1864 г. на Лукішскім пляцы ў Вільні. Імаверна, што Каліноўскага пахавалі на гары Гедзіміна, дзе ў тыя часы месціўся расейскі ваенны гарнізон.
  • У ліпені 2017 г. падчас раскопак на гары Гедзіміна ў Вільні знайшлі парэшткі 20 асобаў. Даследчыкі Віленскага ўніверсітэту прыйшлі да высновы, што з верагоднасцю 95 % сярод іх ёсць і парэшткі Кастуся Каліноўскага, кіраўніка паўстання 1863–1864 гг.

Адмысловы праект Белсату пра асобу Кастуся Каліноўскага глядзіце ТУТ


Навіна з сайту: belsat.eu

Апошнія навіны