haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Грамадства

30.11.2019 07:20

152 прагляда

0 каментароў

Выбарчая кампанія не справядлівая і ня чэсная па меркаванню удзельнікаў апытання

З 21 па 26 лістапада ў групах сайта http://haradok.info сацыяльных сетак УКантакце і Аднакласнікі праводзілася апытанне наконт справядлівасці і чэснасці прайшоўшай кампаніі ў Палату прадстаўнікоў. Пытанне было сфармулявана так:" Ці лічыце справядлівай і чэснай выбарчую кампанію ў Палату прадстаўнікоў 7скл?"

Чытачам нашых груп прапаноўвалася ананімна паставіць сваю ацэнку кампаніі, якую кіраўнік называў то вакханаліяй, то святам. З 44 удзельнікаў апытання ў ВК, якія мелі магчымасць выбраць некалькі варыянтаў адказу, найбольшую колькасць працэнтаў набраў адказ

«не, бо не падлічвалі бюлетэні галосна і адкрыта» — 45.45 %. На другім месцы такі варыят:" не, бо быў задзейнічаны адміністрацыйны рэсурс" — 25 %, а на трэццяй пазіцыі варыянт абаякавасці да палатачнай кампаніі: «мне гэта не цікава» — 25%.

Замыкае наш рэйтынг варыянт «так» — 6,82%. Гэта сведчанне таго, што маладыя людзі, якія складаюць 77% нашых наведвальнікаў не лічаць справядлівай і чэснай выбарчую кампанію ў Палату прадстаўнікаоў 2019 года. І перад апошнім месцам, набраўшы 15,91% варыянт адказа: «не, бо прымушалі датэрмінова галасаваць».

Дадзенае апытанне не з’яўляецца рэпрэзінтатыўным, а адлюстроўвае меркаванне удзельнікаў апытання ў нашай групе ВК.

Аналагічныя пытанне задаваліся ўдзельнікам групы сайта на Аднакласніках. Нашы больш сталыя чытачы праявілі меншую актыўнасць і ў працэнтным вымярэнні вынікі былі такія: «так» — 4.8%; не, бо прымушалі датэрмінова галасаваць" —9.5%; " не, бо не падлічвалі бюлетэні галосна і адкрыта" —28.6%; «не, бо быў задзейнічаны адміністрацыйны рэсурс» — 47.6%; «мне гэта не цікава » —9.5%. Тут адрозненне з галасаваннем на ВК у тым, што больш сталыя рэспандэнты указваюць на выкарыстанне адміністрацыйнага рэсурсу, а не на адсутнасць падліку галасоў адкрыта і галосна.

Л. Антонаў

Апошнія навіны