haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Грамадства

01.12.2019 12:56

311 праглядаў

0 каментароў

Як выхавальніца пазбавіла дзіцячы сад ад пабораў

І заплаціла за гэта уласным звальненнем.

Жыхарка Гродна Алена Ярмаловіч, якая працавала выхавацелькай у дзіцячым садку, распавяла «Салідарнасці», як выступіла супраць пабораў і да чаго гэта прывяло. (Выпадкі з паборамі можа зарэгістраваць кожны, хто з такімі сутыкнуўся, на сайце pobory.by).

- Усё пачалося з пяціхвілінкі, на якой загадчыца загадала сабраць педагогам грошы з бацькоў выхаванцаў (па базавай велічыні).

Па словах Алены, загадчыца сказала, што грошы павінны сабраць любым спосабам: «Хоць на каленях стойце, хоць пагражалі, але грошы вы павінны сабраць!»

За сабраныя ўнёскі педагогаў паабяцалі заахвоціць прэміяй. Яе памер залежыць ад сумы, якую заплацілі бацькі.

- Адна з выхавальнікаў сказала, што яна аніколі не атрымае прэмію, так як у яе ў групе многія выхаванцы - гэта дзеці калегаў. Загадчыца паабяцала асабіста пракантраляваць, як яе супрацоўнікі здадуць грошы.

Алена абурылася, паколькі ведала, што ўнёскі ў апякунскі савет - гэта справа добраахвотная, а не прымусовая:

- Тым больш, што ў нашым садзе трэба здаць не толькі дзве базавыя на навучальны год, але і грошы на патрэбы групы. Сродкі на рамонт у групе збіраюцца асобна.

На думку суразмоўцы, дапамагаць дзіцячаму саду трэба, але ўсё павінна быць у межах разумнага.

У сацсетцы Алена напісала каментар аб сітуацыі ў дзіцячым садзе. Пра гэта даведалася адміністрацыя ўстановы. Ад Алены патрабавалі выдаліць каментар. Пад ціскам яна выканала ўказанне кіраўніцтва.

Выхавальнік кажа, што пасля гэтага ёй неаднаразова пагражалі стварыць такія ўмовы працы, пасля якіх яна сама напіша заяву па ўласным жаданні. Алена ўспамінае, як ад яе патрабавалі звольніцца на нарадах, на якіх прысутнічаў ўвесь педагагічны склад.

- Маё прозвішча гучала на кожнай пяціхвілінцы - з дрэннага боку, - кажа Алена.

Выхавальніца звальняцца не збіралася і звярнулася ў Адміністрацыю прэзідэнта з просьбай разабрацца ў сітуацыі. У лісце Алена згадала і пра іншыя праблемы, якія яе хвалявалі: аб размеркаванні прэмій, аб складанні калектыўнага дагавора. У звароце выхавальнік прасіла не афішаваць яе імя падчас праверкі. Па словах Алены, гэтае прашэнне не выканалі.

Па выніках праверкі, праведзенай галоўным упраўленнем адукацыі Гродзенскага аблвыканкама, высветлілася, што ў палажэнні аб прэміраванні адсутнічае крытэрый па ўсталяванні прэмій за збор грошай з бацькоў выхаванцаў.

Падчас праверкі правялі ананімнае анкетаванне 12 педагогаў з 28 (астатнія былі ў адпачынку або працавалі ў іншую змену). Усе яны адмаўлялі факты прымусу да збору грошай з бацькоў выхаванцаў. Педагогі таксама пацвердзілі, што ў цэлым задаволены працай загадчыцы.

- Ад калегаў я даведалася, што намеснік загадчыцы дзіцячага сада дыктавала выхавальнікам адказы на пытанні. Акрамя таго, не ўсе работнікі прынялі ўдзел у анкетаванні, - кажа Алена.

Пра гэта выхавальнік напісала ў Мінадукацыі. І ў дзіцячы сад наляцела чарговая праверка. На гэты раз у анкетаванні прынялі ўдзел 24 чалавекі. Алена кажа, што ў залу з іншымі выхавацелямі яе не паклікалі, анкету ёй прынеслі ў групу.

Вынікі анкетавання: 95,8% (23 супрацоўніка) адмаўляюць наяўнасць указанняў аб тым, як сябе паводзіць падчас праверкі з боку загадчыцы і яе намесніка. Толькі адзін чалавек (4,2%) адзначыў наяўнасць такіх указанняў.

- Думаю, вы здагадаліся, што гэты чалавек - я, - кажа Алена. - Незразумела, чаму ў першы раз апытвалі 12 чалавек, а ў другой колькасць удзельнікаў вырасла ў два разы. Няўжо не лагічна было б апытваць тых, хто адмаўляў прымус да збору грошай з бацькоў падчас першага апытання? - здзіўляецца Алена.

Па выніках праверкі Мінадукацыі даслала ёй адказ. Згодна з дакументам падчас першага анкетавання не прысутнічалі загадчыца дзіцячага сада і намеснік загадчыцы. Таксама ўдакладняецца, што ўдзельнікі анкетавання былі размешчаны на досыць вялікай адлегласці адзін ад аднаго і пры запаўненні анкеты мелі магчымасць выказаць сваё незалежнае меркаванне без чыіх-небудзь указанняў.

Загадчыца дзіцячага садка адмаўляе, што ведала аб праверцы загадзя, і сцвярджае, што не давала супрацоўнікам указанняў, як сябе паводзіць у гэты час.

- Выходзіць, словы загадчыцы - ісціна ў апошняй інстанцыі, а мае-ложа і плёткі? - абураецца педагог.

У лісце Мінадукацыі на імя Алены гаворыцца, што дзейнасць дзіцячага садка ўзялі на асаблівы кантроль у частцы няўхільнага выканання патрабаванняў загаду аб дзейнасці апякунскіх саветаў і бацькоўскіх камітэтаў.

Пасля праверкі Алена пазбавілася працы - яна працавала на замене дэкрэтнага. Бацькі збіралі подпісы ў яе падтрымку, але гэта не дапамагло. Кіраўніцтва дзіцячага сада патлумачыла, што Алена працавала на замене дэкрэтнага адпачынку, таму ўсё па законе.

Яе дачка працягвае наведваць гэты дзіцячы сад. Па словах суразмоўніцы, грошы з бацькоў збіраць перасталі. Пра гэта яна даведалася ад былых калег.

- Няўжо лепш было маўчаць, цярпець, выконваць указанні кіраўніцтва і патрабаваць грошы з бацькоў? - задаецца пытаннем педагог.

Пераклад на беларускую мову рэдактара

Навіна з сайта: gazetaby.com

Апошнія навіны