haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Грамадства

10.02.2020 17:04

476 праглядаў

0 каментароў

Алёна Шасцёнак з Мяжы: «Стараемся зрабіць усё магчымае, каб дзецям было ў нас камфортна...»

Заўсёды ўтульна і цёпла ў доме Алены Леанідаўны і Канстанціна Анатольевіча Шасцёнак з в. Мяжа Межанскага сельсавета, які стаў другім домам для дзяцей, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі і якія засталіся без апекі бацькоў. Муж і жонка Шасцёнак з усёй любоўю і клопатам ставяцца да дзяцей, якіх узялі на выхаванне і зусім не дзеляць іх на «сваіх» і «чужых».

Радзіма Алены Леанідаўны — г. Мядзвежагорск Рэспублікі Карэлія, але карані з Беларусі, з Віцебску, а Кастусь Анатольевіч нарадзіўся ў в. Зайкава Гарадоцкага раёна, але нават такая вялікая адлегласць не перашкодзіла двум закаханым сустрэцца. У раннім узросце сям’я нашай гераіні пераехала на гістарычную радзіму яе маці, у Віцебск.

— Я дзесяць гадоў адпрацавала поварам у трэст сталовых і рэстаранаў і ў Ваенгандлі, але потым у 90-я адбыліся скарачэнні, і шмат людзей засталіся без працы. Тады я паехала ў в. Зайкава, каб даць адпачынак прадаўцу мясцовай крамы, а Косця у той час як раз прыехаў дадому з Навасібірска, ён трапіў туды на адпрацоўку і адтуль сыходзіў у войска. Так мы і сустрэліся, — з усмешкай успамінае Алена Леанідаўна.

Жанчына расказала нам, што муж зрабіў ёй прапанову праз два тыдні пасля знаёмства, на Стары Новы год, а вяселле згулялі праз год, праверыўшы свае пачуцці часам. На наступны дзень пасля шлюбу маладыя абвянчаліся ў Невелі і далі адзін аднаму абяцанне быць разам раз і назаўжды. У гэтым годзе Алена і Канстанцін адсвяткавалі 27 гадоў сумеснага жыцця.

Пасля вяселля маладая сям’я жыла ў Зайкава, тут у іх нарадзіўся сын Жэня. З часам муж і жонка Шасцёнак купілі невялікі дом у в.Мяжа, у якім жывуць і сёння. Уладкоўваючыся на новым месцы, яны нешта перараблялі, дабудоўвалі, і паступова іх дом стаў прасторным і ўтульным. Алена Леанідаўна з усмешкай успамінае, што яна, будучы гарадской жыхаркай, спачатку нічога не ведала пра жыццё ў вёсцы, нават таго, як трэба паліць печ.

Канстанцін Анатольевіч 28 гадоў адпрацаваў у электрасетках, а Алена Леанідаўна спрабавала рэалізоўваць сябе ў розных прафесіях: была поварам, 15 гадоў адпрацавала загадчыцай крамы, а апошнія дзесяць гадоў яны з’яўляецца прыёмнай сям’ёй.

Жанчына прызнаецца, што муж быў не супраць таго, каб узяць дзіця на выхаванне, толькі спытаў у жонкі, ці хопіць ёй на гэта душэўных сіл і цярпення. Да таго ж, сёння, калі сын і дачка мужа і жонкі ўжо выраслі і ўладкаваліся ў жыцці, прыёмныя бацькі могуць цалкам прысвяціць сябе сваім выхаванцам.

Алена Шасцёнак дзеліцца, што спачатку яна вельмі хвалявалася, перажывала, каб выпадкова не пакрыўдзіць дзіця, не закрануць яго пачуцці, яе дачка таксама першы час моцна раўнавала маму. Але сёння прыёмная маці адчувае велізарны гонар за шматлікія поспехі сваіх дзяцей. Па ўсім доме Шасцёнак арганізаваны свайго роду «Дошкі гонару», усюду вісяць граматы, падзякі, дыпломы і пахвальныя лісты, як дзяцей, так і саміх бацькоў.

— Каханне дзяцей выяўляецца ў дробязях. Вось, напрыклад, я магу з’ехаць у горад па справах, а калі вяртаюся, дзеці сустракаюць мяне на прыпынку, а дома ўжо чакае смачная вячэра. Прыемна ўсведамляць, што дзеці думаюць пра мяне, перажываюць. Да мужу яны таксама выдатна ставяцца. Сказаць па шчырасці, ён у мяне да таго добры, што не любіць яго проста немагчыма! Жэня з Лізай таксама сталі для дзяцей лепшымі сябрамі, яны давяраюць адзін аднаму, — распавядае суразмоўца. — У нас прынята раіцца, і мы ўсё стараемся рабіць разам, гэта натуральна, мы ж сям’я.

Сям’я Шасцёнак, сапраўды, вельмі дружная, так, у іх заведзена адзначаць усе святы разам, дарыць адзін аднаму падарункі. Прыёмныя бацькі прызнаюцца, што кожны падарунак, зроблены рукамі дзяцей, вельмі важны і дарог, таму яны іх захоўваюць у памяць аб цёплых момантах і прыемных падзеях.

— Мы з мужам стараемся зрабіць усё магчымае, каб дзецям было ў нас камфортна, а яны ў сваю чаргу адчуваюць наш клопат і любоў і, вядома, адказваюць тым жа, — падсумоўвае Алена Леанідаўна.

Юлія РУДЗЯКОВА.

http://www.garadvest.by

Пераклад на родную мову рэдакцыі сайта.

Апошнія навіны