haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Грамадства

20.02.2020 19:14

369 праглядаў

0 каментароў

На Гарадоччыне праходзяць завяршальныя мерапрыемствы акцыі «Бяспека ў кожны дом!»

На цэнтральным рынку горада Гарадка работнікі Гарадоцкага раённага аддзела па НС і курсанты універсітэта грамадзянскай абароны правялі фінальны этап рэспубліканскай акцыі «Бяспека ў кожны дом».

Размясціўшы агітацыйную прадукцыю, інтэрактыўныя пляцоўкі «Печкі-лавачкі», «Ежа на пліце», «Баявое адзенне», «5 крокаў збаўлення», «Першая даўрачэбная дапамога», «Аўтаномны пажарны апавяшчальнік» ратавальнікі Гарадоцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях распавядалі наведвальнікам рынку да чаго прыводзіць выкарыстанне няспраўнай электраправодкі і бытавых электрапрыбораў, чаму важна не пераграваць печ і не спяшацца зачыняць перад сном засланку.

Курсанты універсітэта грамадзянскай абароны расказалі грамадзянам, якое ў ратавальнікаў знаходзіцца на ўзбраенні баявое адзенне, як аказваць першую даўрачэбную дапамогу пацярпеламу, куды тэлефанаваць пры надзвычайнай сітуацыі і што казаць дазваніўшыся. Работнікі МНС таксама пераконвалі жыхароў горада ў неабходнасці ўстанавіць дома аўтаномны пажарны апавяшчальнік, які ў выпадку задымлення падасць гучны гукавы сігнал і ўратуе жыццё.

Вялікай нечаканасцю для наведнікаў рынку стала выкананне актывістамі Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў пажарных моладзевага танца ў стылі флэшмоб.

У завяршэнні мерапрыемства ўдзячныя слухачы атрымлівалі маляўнічую наглядную прадукцыю па бяспецы жыццядзейнасці.

Пераклад на родную мову рэдакцыі.

https://vitebsk.mchs.gov.by/novosti/298370/

Апошнія навіны