haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Грамадства

07.09.2013 13:07

3036 праглядаў

0 каментароў

Першы намеснік развітаўся з пасадай

Па неафіцыйнай інфармацыі 6 верасня стала апошнім працоўным днём Уладзімера Кавалёва, першага намесніка старшыні Гарадоцкага райвыканкама, начальніка ўпраўлення райсельгаспрода, супраць якога Следчым камітэтам узбуджана крымінальная справа.

Нагадаем, што па інфармацыі рэспубліканскіх СМІ супраць першага намесніка ўзбуджана справа па ч.3 арт.210 КК (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, здзейснены ў буйным памеры). Па гэтаму артыкулу прыдугледжана пакаранне ў якасьці пазбаўлення волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў з канфіскацыяй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю. ( haradok.info/bel/%D0%BD%D0%B0%D0%B2%D1%96%D0%BD%D1%8B/%D0%B3%D1%80%D0%B0%D0%BC%D0%B0%D0%B4%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%B0/654/ )

Пра гэта ўпершыню было заяўлена напрыканцы сакавіка ў інфармацыі Белта. Потым 26 чэрвеня пра гэта пісала «Звязда», кажучы што справа ўзбуджана супраць былога першага намесніка старшыні Гарадоцкага райвыканкама. А калі кіраўнік краіны А. Лукашэнка правёў «антыкарупцыйную» нараду, то пра гэта нагадаў і тэлевізійны канал АНТ ў нядзельных Контурах.

Але Уладзімір Кавалёў працягваў працаваць на сваёй пасадзе да самага апошняга часу. Пры гэтым быў ганаровым гасцём на жнівеньскай нарадзе педагогаў раёна і ганарыўся раняшняй сустрэчай з «губернатарам».

Толькі зоркі размясціліся не на яго карысць. І вось па неафіцыйнай інфармацыі першы намеснік Васіля Муранкова вызвалены не па ўласнаму жаданню, а за злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі. А гэта, як кажуць, прамы шлях да судовага разгляду крымінальнай справы.

Нагадаем, што раней Уладзімер Кавалёў працаваў на Аршаншчыне, дзе было апошняе працоўнае месца сёняшняга старшыні Гарадоцкага райвыканкама Васіля Муранкова. І гэта вызваленне ад пасады першага намесніка мусіць не лепшым чынам паўплывае і на лёс самаго старшыні.

Леанід Гаравы

Апошнія навіны