haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Грамадства

11.09.2013 09:13

2151 прагляд

0 каментароў

Завяршыць рэканструкцыю з белымі мухамі? (фота)

У Гарадку спынілася рэканструкцыя вайсковых могілак і цэнтральнай плошчы, якая раней называлася плошчай Леніна

 Мы ужо пісалі пра галоўную будоўлю 2013 года ў Гарадку – рэканструкцыю вайсковых могілак і цэнтральнай плошчы горада ( haradok.info/bel/%D0%BD%D0%B0%D0%B2%D1%96%D0%BD%D1%8B/%D0%B3%D1%80%D0%B0%D0%BC%D0%B0%D0%B4%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%B0/631/  ).

Нагадаем, што напрыканцы чэрвеня пачаўся дэмантаж могілак, а потым і плошчы Леніна. За месяц мясцовыя камунальнікі дэмантавалі помнік Леніну, знялі асфальтавае пакрыццё з плошчы і плітку з могілак, а таксама агароджу вакол могілак.

І на пачатку жніўня актыўная праца па рэканструкцыі могілак і плошчы спынілася. Камунальнікі правялі яшчэ бетонныя працы па перыметру агароджы могілак, а таксама усталявалі пастамент для помніка правадыру кастрычніцкага пераварота каля Дзіцячай школы мастацтваў, дзе раней месціўся Гарадоцкі райкам КПБ.

Пастамент каля Дзіцячай школы мастацтваў

Праведзены бетонныя працы на могілках...

На самой жа плошчы ніякай працы не вядзецца ўжо больш месяца. Па чутках прычына банальная – чакаюць завяршэння вырабу праектнай дакументацыі дадзенай рэканструкцыі, а таксама вызначэння падрадчыка для выканання працы. Адны грамадзяне мяркуюць, што самую прыбытковую працу па рэканструкцыі плошчы будзе выконваць якая-небудзь аршанская арганізацыя. Другія мяркуюць, што можа быць іншы падрадчык у святле апошніх зменаў у кіраўніцтве райвыканкама.

Але для для падаткаплацельшчыкаў і жыхароў Гарадка істотна, каб выкарыстанне 6-8 мільярдаў рублёў на рэканструкцыю могілак і плошчы прайшло якасна і эфектыўна. Толькі спыненне рэканструкцыі вядзе да таго, што працы будуць весціся і пры наступленні халадоў, а часам і ў аўральным парадку.

Безумоўна рэканструкцыя могілак і плошчы павінна завяршыцца да 70-й гадавіны вызвалення Гарадка – да 24 снежня. Толькі як тут не ўзгадаць заданне старшыні Віцебскага аблвыканкама Аляксандра Косінца дадзеная мясцоваму кіраўніцтву яшчэ напрыканцы мінулага года, каб асноўныя працы ў Гарадку па падрыхтоўцы да Дажынак былі б завершаны да снежня?

Увесь жа курьёз сітуацыі ў тым, што гэтыя працы па сутнасці і не распачыналіся. Ды і само правядзенне рэспубліканскіх Дажынак застаецца пад пытаннем.

Леанід Гаравы

Апошнія навіны