haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Грамадства

20.03.2020 07:44

454 прагляда

0 каментароў

«Ёсьць загад завозіць у шпіталі ўначы». Хворы на каранавірус беларус вядзе блог у Telegram

Ён знаходзіцца ў інфэкцыйным шпіталі ў Менску і піша, што мае пацьверджаны каранавірус. За апошнія содні ягоны канал займеў 12 тысяч падпісчыкаў.

Паводле блога, хлопец вяртаўся з Бэрліну праз Варшаву разам зь сябрамі. У аднаго зь іх у Беларусі выявілі каранавірус. Яго самога ўначы 15 сакавіка забралі ў шпіталь як кантакт першага ўзроўню.

Паводле інфармацыі блогера, ёсьць распараджэньне забіраць людзей спэцыяльнай тэхнікай толькі начамі. Раней забіралі і ўдзень.

Спачатку хлопца адвезьлі ў шпіталь вэтэранаў ВАВ у пасёлку Лясным. Раней туды масава звозілі студэнтаў БДУ, якія кантактавалі з аднакурсьнікам, чый бацька ўтаіў сваю паездку ў Італію і захварэў на COVID-19.