haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Грамадства

01.04.2020 18:48

4155 праглядаў

0 каментароў

Каранавірус прыйшоў і ў Гарадок? З Гарадка вывезена ў «скафандрах» чацвёра жыхароў

31 сакавіка да палудня з Гарадка «Хуткай дапамогай» было вывезена чацвёра жыхароў для абследавання ў Віцебску на наяўнасць заражэння COVID-19.

Гэтая навіна стала самай масавай за апошнія два дні ў Гарадку і яе перадаюць жыхары адзін ад аднаго пры адсутнасці афіцыйнай інфармацыі ад мясцовай улады. Па нашай інфармацыі гэтыя дзеянні адбыліся пасля таго, як COVID-19 быў выяўлены ў карэннага жыхара Гарадка, які апошні час працаваў дальнабойшчыкам у Еўропе. Гэты мужчына, які пражывае ў Віцебску, накіраваў сваю дачку ў Гарадок да бабулі і дзядулі, калі вярнуўся з апошняй паездкі..

Колькі прайшло часу пасля выяўлення COVID-19 у дальнабойшчыка і накіраваннем на каранцін у Віцебск жыхароў Гарадка ведаюць мусіць толькі блізкія мужчыны і дактары, што суправаджаюць гэту сям’ю. Але такой інфармацыяй на Беларусі не прыняты дзяліцца. Між тым, такая інфармацыя жыццёва важная для грамадзян Гарадка і тых кто камунікаваў з гэтымі асобамі пакуль іх не вывезлі ў Віцебск. Ды і працаваў бацька гэтага хлопца кіроўцам на буйнейшым прадпрыемстве Гарадка.

Дарэчы, Канстытуцыя Беларусі гарантуе прадстаўленне жыццёва важнай інфармацыі грамадзянам краіны. Праўда, Канстытуцыя кажа адно, а падканстытуцыйныя акты зусім іншае. І жывём мы не па нормах права, а па паняццях аднаго чалавека.

А пакуль мы будзем працягваць жыць ва ўмовах рэзка абмежаванай інфармацыі аб развіцці сітуацыі з COVID-19 у нашай краіне. Усё далей рухаючыся ў бок італьянскага сцэнару, толькі са значна меншымі матэрыяльнымі магчымасцямі.

І са сваёй «беларускай» трактоўкай ужо і смяротнасці ад COVID-19. У нас жа эпідэміі няма.

Што адбылося пасля першай афіцыйнай смерцю ад каранавіруса 75-гадовага заслужанага артыста Беларусі Віктара Дашкевіча палохае. Менавіта COVID-19 запусціў смяротны працэс у яго арганізме, а яму напісалі «Неўдакладнёная пнеўманія» з такой абріавіатурай: J 18.9. https://www.racyja.com/hramadstva/pakhavanne-padchas-epidemii-kalya-trun/

А гэта значыць, што усіх хворых на цукровы дыябет, якіх знойдзе COVID-19 і звядзе ў магілу напішуць, што: ускладненне дыябету? Ды яшчэ чыноўнікі ад медыцыны на ўсю краіну будуць чытаць нашы хваробы?

Колькі яшчэ павінна памерці беларусаў ад COVID-19, каб медыкі пачалі казаць праўду? Каб праўду пра COVID-19, маглі атрымаць усе жыхары , як у Сінгапуры? https://nn.by/?c=ar&i=247857

Пара грамадзянам сказаць уладзе : «Хопіць хлусіць!» ("Хватит лгать!)

Леанід Гаравы

Апошнія навіны