haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Грамадства

28.05.2020 18:31

579 праглядаў

0 каментароў

Найбольшая колькасць станоўчых тэстаў на COVID-19 на гэтым тыдні сярод сельскіх раёнаў у Глыбоцкім і Гарадоцкім раёнах

На гэтым тыдні Гарадоцкі штаб абнавіў 28 траўня інфармацыю аб колькасці станоўчых тэстаў на COVID-19 і апынуўся на другім месцы ў вобласці сярод сельскіх раёнаў, саступіўшы Глыбоцкаму раёну.


Гарадоцкі раённы штаб па прадухіленні завозу і распаўсюджвання выпадкаў інфекцыі, выкліканай каранавірусам паведаміў, што колькасць станоўчых тэстаў на COVID-19 у раёне па стану на 28 траўня дасягнула 140 чалавек, выздаравела 77 чалавека. Гэта мусіць першае сведчанне, што эпідэмія COVID-19 у Гарадоцкім раёне, як кажуць выйшла на плато. Колькасць станоўчых тэстаў павялічылася на 14 чалавек, а колькасць выздаравеўшых на 33 чалавека за мінулы тыдзень.


З гэтымі лічбамі Гарадоцкі раён саступіў першае месца Глыбоцкаму, які 27 траўня паведаміў пра тое, што ў раёне 172 станоўчых тэста, а вылечылася — 112. Прырост за тыдзень склаў 49 чалавек. Варта канешне адзначыць, што ў Глыбоцкім раёне пражывае больш 36 тысяч насельніцтва, а ў Гарадоцкім толькі 22 тысячы.


Абноўленаю карту эпідэміялагічнага становішча COVID-19 у Віцебскай вобласці на 27 траўня прадставіў па традыцыі рэсурс «Навіны Віцебскай вобласці»: https://news.vitebsk.cc/2020/05/27/obnovlennaya-karta-epidemiologicheskoj-obstanovki-covid-19-v-vitebskoj-oblasti/


Але выхад на плато не азначае, што не можа быць другой хвалі каранавіруса або здымаюцца меры па сацыяльнаму дыстанаванню і дапушчальна ігнараванне правілаў асабістай гігіены.
Л. Антонаў

Апошнія навіны