haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Грамадства

01.08.2020 10:02

190 праглядаў

0 каментароў

Улады падрыхтавалі хітры дэмарш падчас мітынгу Ціханоўскай у Маладзечне. Але ўсё пайшло не так

Як стала вядома «Нашай Ніве» з дзвюх крыніц, супрацоўнікі бюджэтнай сферы Маладзечна атрымалі ўказанне адправіць на стадыён сваіх людзей. Як чакаецца, яны павінны будуць падчас мітынгу выказаць нязгоду, а пасля дэманстратыўна сысці.

У прыватнасці, ад кожнай школы завучы абавязаныя прывесці па шэсць чалавек.

Як перадае карэспандэнт «Нашай Нівы» з Маладзечна, сапраўды, на стадыёне фіксуюцца адасобленыя групкі жанчын з маскамі на тварах, якія кучкуюцца і адмаўляюцца гаварыць з прэсай.

А гэтыя жанчыны кучкуюцца асобна

Здаецца, ідэя дэмаршу не вельмі спрацавала. У «купках» карэспандэнты «Нашай Нівы» налічылі толькі 25 чалавек. І яны сапраўды сышлі неўзабаве пасля пачатку мітынгу — але моўчкі і цішкам.

Агулам, на стадыёне сабралася некалькі тысяч чалавек.

NN.by
https://nn.by/?c=ar&i=256302

Апошнія навіны