haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Грамадства

17.09.2020 19:04

361 прагляд

0 каментароў

Назіральныя камісіі актыўна працуюць з насельніцтвам Гарадоцкага раёну

Каб папярэдзіць надзвычайныя сітуацыі на тэрыторыі Гарадоцкага раёна працягваецца прафілактычная праца з насельніцтвам пад выглядам назіральных камісій.

Чарговы рэйд назіральнай камісіі з удзелам зацікаўленых суб’ектаў прафілактыкі пад кіраўніцтвам старшыні, адбыўся на тэрыторыі Першамайскага сельскага Савета.
Надыходзіць ацяпляльны сезон і як паказвае статыстыка, колькасць здарэнняў з-за парушэнняў правілаў бяспекі пры эксплуатацыі электрапрыбораў і прыбораў ацяплення традыцыйна расце. Таму галоўная мэта наведвання домаўладанняў — аказанне дапамогі тым, хто ў сілу сталага ўзросту або фізічнага стану, мае патрэбу ў забеспячэнні бяспечных умоў пражывання. Гэта адзінокія пенсіянеры, пажылыя людзі і інваліды.
У ходзе рэйду члены камісіі надавалі ўвагу фактарам, якія ўплываюць на бяспеку грамадзян, правяралі спраўнасць газавага абсталявання, аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, праводкі, пячнога ацяплення. Алене Васільеўне выратавальнік аказаў дапамогу ў замене батарэйкі ў АПА. З Людмілай Вячаславаўнай работнік Гарадоцкага раённага аддзела па НС правёў падрабязную прафілактычную гутарку па навядзенні парадку на прыдамай тэрыторыі. Аляксандра Сцяпанавіча выратавальнік пахваліў за добрасумленнае захаванне пажарнай бяспекі і ставіў у прыклад аднавяскоўцам пры далейшым наведванні домаўладанняў вёскі.
Ад тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва пажылым людзям прапаноўвалася аказанне аднаразовай дзяржаўнай дапамогі і магчымасці найму сацыяльнага работніка для палягчэння жыццядзейнасці.
Задача назіральнай камісіі-высветліць, каму неабходная дапамога, а каму — кантроль. Для гэтага і наведваецца кожны дом, каб прадухіліць надзвычайныя сітуацыі. Бяду лягчэй папярэдзіць!

Навина з сайта:http://www.garadvest.by

Апошнія навіны