haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Грамадства

23.11.2020 13:22

280 праглядаў

0 каментароў

«Больш ніхто не называе Пуціна крутым». Падтрымка Лукашэнкі абваліла сімпатыі да Масквы

Алесь Кіркевіч, былы палітвязень, піша пра свае размовы з грамадзянамі, якія сведчаць аб змене сімпатый звычайных беларусаў.

Дзве размовы з апошніх дзён.

Сустрэў бізнэсоўца разліву 90-х, з якім не бачыліся год сем-восем, кажа:

— ...Ну, а Путин?! Я думал, он нормальный мужик. Что он творит?!..

Еду з таксістам у Ваўкавыску, кажа:

— Так это русские были, стопудово, их сюда завозили! Братский народ, прикинь, да?! Ноздри вырывали!..

Аргументы пра тое, што факт удзелу рускіх сілавікоў не даказаны, не дзейнічаюць, таму проста слухаю.

Выснова. Проста не ведаю, што мела б зрабіць Масква і Пуцін, каб вярнуць у Беларусі свае пазіцыі ў вачах насельніцтва. Раней усе казалі: Беларусь можна браць «голымі рукамі» — усе за яго. Як у Крыме. Расійскім СМІ «вераць», Пуцін «круты»...

Не працуе.

Цяпер больш ніхто не называе Пуціна «крутым чэлам». «Ты глядзі, што яны робяць з нашым народам?» — чуеш ад кожнага.

І фактар расійскіх СМІ быў значна пераацэнены.

Для аматараў «рускава міру» ўсё што адбываецца — фіяска. Бо ўвесь комплекс міфаў — вайна, СССР, ядроныя праваслаўныя іерархі разліву матушкі Гаўрыілы — загружаны на тонучы карабель дзеючага рэжыму.

Зразумела, што рускія будуць і далей працаваць — пры кожным раскладзе. Нават у самым дэмакратычным парламенце займеюць сваю моцную фракцыю. Калі ў Латвіі захоўваюць пазіцыі, то і тут захаваюць.

Але гэтай «падтрымкі» народ, здаецца, ужо «павек не забудзе».

Алесь Кіркевіч
https://nashaniva.by/?c=ar&i=262731

Апошнія навіны