haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Грамадства

13.01.2014 09:08

3319 праглядаў

0 каментароў

Наталля Палюховіч развіталася з пасадай

Старшыня Гарадоцкага райспажыўсаюза, якая не падрыхтавала месца для рынка па вул. Спартыўная ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства, пазбаўлена працы па ўласнаму жаданню.

9 студзеня на сустрэчы прадпрымальнікаў з Аляксандрам Ацясавым, старшынёй Віцебскага аблсавета, было паднята пытанне аб адказнасці старшыні Гарадоцкага райспажыўсаюза за непадрыхтаванасць рынка па вул. Спартыўная. Старшыня аблсавета пагадзіўся з негатыўнай ацэнкай дзейнасці Палюховіч з боку прадпрымальнікаў і заявіў, што гэтае кадравае пытанне трэба вырашыць.

У гэтай сітуацыі Наталля Палюховіч на наступны дзень падала заяву аб вызваленні ад пасады па ўласнаму жаданню, не дапрацаваўшы месяц да свайго 60-годдзя. Зараз часова выкананне абавязкаў старшыні Гарадоцкага райспажыўсаюза ўскладзена на А. А. Адзіночкіну.

Пры Н.М. Палюховіч было страчана амаль пяць месяцаў на падрыхтоўку рынка па вул. Спартыўная для працы прадпрымальнікаў. Па меркаванню прадпрымальнікаў былая старшыня Гарадоцкага райспажыўсаюза не разумела патрабаванняў заканадаўства для арганізацыі рынка і займалася «адсебяцінай» у гэтым пытанні. Апошняе валюнтарыскае рашэнне датычыцца адказа на снежаньскі зварот прадпрымальнікаў аб прадстаўленні гандлёвага месца на рынку па вул. Спартыўная. Адказ Н. Палюховіч парушае дзеючае заканадаўства аб зваротах грамадзян і мае ўсе прыкметы адміністрацыйных правапарушэнняў. Па-першае, Н. Палюховіч не паведаміла заяўнікам аб тым, куды абскарджваць яе рашэнне пры нязгодзе з ім ( арт. 9 пн.10), па-другое, не прыняла абгрунтаванага рашэння наконт гандлёвага месца прадпрымальніка на плане эксплікацыі рынка ( арт. 9 пн.5), па — трэццяе, адмовіла ў праве знаёміцца з дакументамі і матэрыяламі, якія датычацца права прадпрымальнікаў працаваць на рынку ў адпаведнасці з заканадаўствам ( арт. 7 пн. 2): «Городокское райпо не обязано знакомить Вас с решениями государственных органов и служб.» Апошняе правапарушэнне таксама падпадае па ўсіх прыкметах пад адказнасць па арт. 9.6 Кодэкса РБ аб адміністрацыйных правапарушэннях, якая наступае пры адмове прадстаўляць грамадзяніну інфармацыю, і цягне адказнасць у выглядзе штрафа ў памеры ад 10 базавых велічынь.

Сёння дзеючаму кіраўніцтву Гарадоцкага райспажыўсаюза дасталася кепская спадчына для вырашэння пытання па падрыхтоўцы да працы рынка па вул. Спартыўная за два тыдня. І першае, што яны павінны зрабіць — гэта азнаёміцца з патрабаваннямі Пастановы Савета Міністраў РБ № 1623 «Аб некаторых пытаннях дзейнасці рынкаў», дзе выкладзены ўсе патрабаванні да арганізацыі, якая кіруе рынкам.

Л. Антонаў

Апошнія навіны