Хуткае таянне снега і дажджы ў навагоднія святы выклікалі надзвычайнае становішча ў сутарэннях па Гарадку. Раніцай патэлефанавала суседка і паведаміла пра затапленне сутарэння нашага дома на Гагарына. Спроба адразу ў 10.10 патэлефанаваць на 115 стала паспяховай на
Само ж сутарэнне сёння даступна толькі ў гумавых ботах. Ліўнёвая вада запоўніла яго поўнасцю.
Сусед, які даставаў у кватэру цыбулю з падвала, паказаў на боце метку вады каля 25 сантыметраў.
Зараз шмат хто з суседзяў падымае ў кватэры бульбу, цыбулю, моркву і г.д..
Па нашай інфармацыі падобная сітуацыя сутарэнняў і ў шматлікіх дамах на Баграмяна і іншых дамах шматкватэрнай забудовы па Гарадку.
Камунальныя службы спрабуюць ліквідаваць затапленне сутарэнняў—прачысціць ліўнёўкі. Толькі камунальных аўтамашын для масавай і хуткай ліквідацыі НЗ ў Гарадку не хапае. І калі яна дойдзе да Гагарына пакуль не вядома.
Такі не зусім святочны выхадны дзень атрымаўся для многіх жыхароў Гарадка. Ды і што будзе з сутарэннямі калі з серады будзе істотны мароз ?
Спадзяемся, што бліжэйшым часам камунальнікі прачысцяць ліўнёўку на Гагарына і іншых мікрараёнах і атрымаецца хутка вернуцца да звычайнага жыцця без коўзанак у сутарэннях.
Дапоўнена. На доме
Спадзяемся, што і на іншых дамах у Гарадку сітуацыя нармалізавалася да надыходзячых марозаў.
Лявон Гаравы