haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Здарэнні

06.04.2015 09:30

2837 праглядаў

0 каментароў

Нечаканая знаходка перад першым красавіка

У Віраўлянскім сельсавеце абяскоджана вялікая партыя баепрыпасаў часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Паводле інфармацыі прэс-службы МУС Рэспублікі Беларусь паблізу в. Сілівонаўка Гарадоцкага раёна ў 13.30 хвілін супрацоўнікамі 7 упраўлення Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС у лясным масіве выяўленыя 59 артылерыйскіх снарадаў, 30 мінамётных мін і граната часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Баепрыпасы абясшкоджаны групай размініравання в/ч 5524.

Нагадаем, што амаль два гады назад таксама ў Віраўлянскім сельсавеце каля вёскі Пурышкі была абяскоджана яшчэ большая партыя баепрыпасаў.

Т. Гаражанка

http://mvd.gov.by/main.aspx?guid=251563

Чытайце таксама:
Абясшкодзілі склад боепрыпасаў

http://haradok.info/bel/%D0%BD%D0%B0%D0%B2%D1%96%D0%BD%D1%8B/%D0%B7%D0%B4%D0%B0%D1%80%D1%8D%D0%BD%D0%BD%D1%96/575/

Апошнія навіны