haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Здарэнні

07.08.2015 12:52

2109 праглядаў

0 каментароў

Крымінальная справа аб выкарыстанні дзяржаўнага аўто ў асабістых мэтах перададзена ў суд

Былы кіраўнік сельскагаспадарчага прадпрыемства ўжо кампенсаваў шкоду нанесеную інтарэсам дзяржаўнага прадпрыемства ў памеры каля 50 млн. рублёў за выкарыстанне службовага аўта, а цяпер павінен адказаць за сваё карупцыйнае злачынства ў судзе.

Пракуратура Гарадоцкага раёна на сайце gorodok-prokuror.alioshyn.com паведаміла, што ў першае паўгоддзе 2015 на тэрыторыі Гарадоцкага раёна зарэгістравана адно карупцыйнае злачынства. Адказнасць за гэтае злачынства прадугледжана ч. 3 арт. 424 КК Рэспублікі Беларусь (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі). Зараз крымінальная справа па гэтым факце накіравана ў суд Гарадоцкага раёна для разгляду па сутнасці.

Па гэтай справе адзін з былых кіраўнікоў сельскагаспадарчага прадпрыемства раёна абвінавачваецца ў тым, што на працягу значнага перыяду часу (з 2010 па 2011 год) наўмысна насуперак інтарэсам службы з карыслівай і іншай асабістай зацікаўленасці, злоўжываў сваімі службовымі паўнамоцтвамі. Гэты кіраўнік сістэматычна выкарыстоўваў для асабістых мэтаў службовы аўтамабіль, чым прычыніў шкоду інтарэсам дзяржаўнага прадпрыемства на агульную суму 48.604.151 рубель. Дзякуючы намаганням праваахоўных органаў да цяперашняга моманту гэтая шкода цалкам пакрыта.

Л. Антонаў

Апошнія навіны