haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Здарэнні

18.01.2016 17:27

2920 праглядаў

0 каментароў

Трагічная смерць доктара ў Гарадоцкім раёне пад час цыклону «Эма»

16 студзеня пад час цыклону «Эма» каля Гарадка, калі снегаход на хуткасці патрапіў у заснежаны роў, загінуў доктар Гарадоцкай райбальніцы.

Па нашай інфармацыі ў першай палове дня 16 студзеня пры складаных снежных умовах снегаход пад кіраваннем 38-гадовага доктара патрапіў у небачны замецены снегам роў. У выніку нечаканага здарэння доктар атрымаў траўмы несумяшчальныя з жыццём.

Зараз кампетэнтныя органы займаюцца высвятленнем усіх абставін гэтага трагічнага выпадку.

Л. Антонаў

Фотаілюстрацыя з сайта: http://makershow.ru

Апошнія навіны