haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Здарэнні

21.05.2016 09:01

2767 праглядаў

1 каментар

У Гарадку супрацоўніка дзіцячага садка будуць судзіць за порна па артыкулу да чатырох гадоў пазбаўлення волі

27-гадовы малады чалавек, які працаваў у дзіцячым садзе дворнікам, у сацыяльнай сетцы «Вконтакте», каб прыцягнуць увагу да сваёй персоны, размясціў два порнароліка. У выніку ім зацікавіліся супрацоўнікі міліцыі.

Экспертыза ўстанавіла: у відэароліках, выкладзеных на ўсеагульны агляд, утрымліваюцца элементы парнаграфіі. Чым скончыліся інтэрнэт-прыгоды дворніка дзіцячых ясляў-сада, распавёў намеснік пракурора Гарадоцкага раёна Максім Зіновік:

— У дачыненні да маладога чалавека ўзбуджана крымінальная справа. Яго абвінавачваюць у захоўванні з мэтай распаўсюджвання і рэкламавання з дапамогай інтэрнэту матэрыялаў парнаграфічнага характару.

Абвінавачаны не жанаты, раней судзімы не быў. Сцвярджае, што часта запампоўваў у сяброў і незнаёмых яму карыстальнікаў разнастайныя «прыколы», смешныя фота і іншыя рэчы. Гэтыя відэаролікі гэтак жа ў каго-та скапіяваў. Хацеў, каб яго старонка была больш папулярнай.

Яму пагражае ад двух да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

Алена Бегунова

sb.by

Апошнія навіны