haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Здарэнні

19.05.2017 08:53

286 праглядаў

0 каментароў

Гаспадар дачы праз газавы балон пазбавіўся дому, лазні і адрыны.

Паводле інфармацыі Гарадоцкага РАНС 17 траўня ў выніку парушэння правілаў пажарнай бяспекі пры абыходжанні з газавым балонам быў знішчаны дом, лазня і адрына ў Гарадоцкім раёне .

Паводле інфармацыі Гарадоцкага РАНС 17 траўня а 15-й гадзіне 02 хвіліны на цэнтр аператыўнага кіравання Гарадоцкага РАНС паступіла паведамленне аб пажары ў жылым доме па адрасе: в. Канашы. Гаспадар домаўладання 1950 г.н., пенсіянер на момант узгарання знаходзіўся ў жылым доме.

Са слоў гаспадара ён толькі каля 12 гадзін дня прыехаў у вёску ў свой дачны дом. Занёс у дом прывезеныя рэчы і вырашыў падключыць пяцілітровы газавы балон, набыты напярэдадні ў г.Віцебску. Пры ім падключэнні ў выніку парушэння правілаў пажарнай бяспекі адбылося ўзгаранне газапаветранай сумесі і далейшае гарэнне газу, які выходзіў з балона. Самастойна з тушэннем газу гаспадар не справіўся і выклікаў пажарнікаў.

Па прыбыцці да месца выкліку падраздзяленняў МНС ўжо назіралася адкрытае гарэнне жылога дома і размешчаных ля яго лазні і адрыны. У выніку пажару ўсе пабудовы знішчаны агнём.

Інфармацыя і фота паводле: http://gorodok.vitebsk-region.gov.by

Апошнія навіны

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментарый:
  • спіс каментароў пусты