haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Здарэнні

11.10.2017 18:28

1503 прагляда

1 каментар

Толькі калегі спынілі працу жанчыны са зламанай сківіцай у Гарадку

Нашы жанчыны часам выяўляюць незвычайнае цярпенні пры хатніх катаваннях. Праваахоўныя органы Гарадоцкага раёна даследуюць крымінальную справу па артыкулу № 154 «Катаванне» ў адносінах да жыхара Гарадка.

«Гарадоцкі веснік» распавёў гісторыю аб працяглым катаванні жыхаром Гарадка сваёй жонкі. Следчыя выявілі, што сістэматычныя пабоі мужам жонкі працягваліся са жніўня 2016 па чэрвень 2017 года. Паводле слоў следчага Гарадоцкага аддзела СК Т. Міронавай гэтым летам хуліган зламаў сківіцу жанчыне. Але і гэта здарэнне не прымусіла жанчыну звярнуцца ў міліцыю і яна пайшла са зламанай сківіцай на працу. Калегам па працы давялося звярнуцца ў Гарадоцкі РАУС наконт збіцця іх калегі па працы.

Пасля следчых дзеянняў супрацоўнікаў Гарадоцкага РАУС справа перададзена ў Гарадоцкі аддзел Следчага камітэта, дзе і ўзбуджана крымінальная справа па арт. 154 ч. 1 «Катаванне». Па гэтаму артыкулу злачынца чакае або арышт да трох месяцаў, або абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленні волі на гэты ж тэрмін.

Л. Антонаў

Апошнія навіны

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментарый: