haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Здарэнні

23.11.2017 09:28

2686 праглядаў

0 каментароў

Гісторыя з падпаленым міліцэйскім УАЗам: хто падпаліў і як...

Выявілася, што міліцэйскі УАЗ у Мазыры падпаліў знутры затрыманы. Мазырскім райаддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа па ч.2 арт.218 (наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці, здзейсненыя агульнанебяспечным спосабам) да жыхара Мазыра, які падпаліў службовы аўтамабіль РАУС, паведамляе sk.gov.by.

Адбылося наступнае: 18 лістапада на вуліцы Інтэрнацыянальнай у Мазыры за дробнае хуліганства міліцыянт даставіў у пастарунак 57-гадовага мясцовага жыхара. У памяшканні РАУС нецвярозы мазырчук ужыў гвалт у дачыненні да аднаго з супрацоўнікаў міліцыі.

Далей болей. Затрыманага павезлі на службовым аўтамабілі УАЗ у бальніцу, каб выявіць ступень алкагольнага ап’янення.

На зваротным шляху ў міліцэйскі ўчастак мужчына папрасіў, каб яму дазволілі папіць вады. Ён дастаў з сумкі бутэльку з-пад мінералкі, аднак у ёй была не вада, а лёгкаўзгаральная вадкасць. Ён разліў яе на машыну і падпаліў. Аўтамабіль загарэўся. Агонь пашкодзіў значную частку кузава і салона, рэчы ў ім. Сам затрыманы атрымаў апёкі.

Падазраваны знаходзіцца на лячэнні ў бальніцы. У сувязі з гэтым меры працэсуальнага прымусу да яго не ўжываліся.

Мазырскі РАСК высвятляе ўсе абставіны здарэння.
https://nn.by

Апошнія навіны

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментарый:
  • спіс каментароў пусты