haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Здарэнні

13.02.2018 06:29

1183 прагляда

1 каментар

У нядзелю каля поўначы на Гарадоччыне адбылося два пажары, на якіх пашкоджаны дом і знішчана лазня

Паводле інфармацыі прэс-службы Віцебскага ўпраўлення Міністэрства надзвычайных сітуацый каля поўначы 11 лютага на працягу 5 хвілін у Гарадоцкі аддзел МНС паступіла два паведамленні аб пажарах у Гарадку і на раёне.

Першым паступіла паведамленне ў Гарадоцкі аддзел МНС у 23-30 аб пажары дома па вул. Механізатараў у г. Гарадку. У выніку пажару ў доме, які належыць грамадзяніну 1969 г.н., які не працуе, пашкоджаны пасцельныя прыналежнасці, маёмасць, закураны сцены. Прычына пажару высвятляецца.

Праз чатыры хвіліны ў 23-34 паступіла паведамленне аб пажары лазні ў в. Новы Болецк Стадалішчанскага сельсавета. У выніку пажару знішчаны лазня, якая належыць грамадзяніну 1936 г.н., пенсіянеру. Прычына пажару высвятляецца.

Фота ілюстратыўнае

Т. Гаражанка

Паводле: http://vitebsk.mchs.gov.by

1 адзнака 5.0

Апошнія навіны

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментарый: