haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Здарэнні

07.05.2018 13:19

2081 прагляд

14 каментароў

Дваіх дзяцей выратавалі з пажару ў Гарадку

На пажары кватэры ў Гарадку супрацоўнікі МНС выратавалі дваіх дзяцей, перадае БЕЛТА.

Паведамленне пра пажар кватэры ў пяціпавярховіку ратавальнікі атрымалі 6 траўня ў 14.38. Прыбыўшы на месца здарэння, яны пабачылі дым з акна на другім паверсе дома. Дарослых дома не было. Пра дым паведамілі суседзі.

Супрацоўнікі МНС трапіла ў кватэру праз уваходныя дзверы і праз гаўбец, куды падняліся з дамапогаё пад’ёмніка. Яны выратавалі з кватэры дваіх дзяцей — трохгадовага хлопчыка і чатырохгадовую дзяўчынку. Дзеці былі ў прытомнасці. Брыгада хуткай дапамогі даставіла іх у рэанімацыю лякарні з дыягназам «атручэнне прадуктамі гарэння». Дзеці былі ў стане сярэдняй ступені цяжкасці.

Агонь пашкодзіў у кватэры ложак і рэчы, там закураныя сцены і столь. Мяркуецца, што прычынай пажару сталі дзіцячыя гульні з агнём.

http://euroradio.by

Апошнія навіны