haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Здарэнні

02.01.2019 17:11

5737 праглядаў

0 каментароў

У Гарадоцкім раёне памёр мужчына, якога ратавалі на пажары

Паводле даных Міністэрства надзвычайных сітуацый за мінулыя суткі з 6 гадзінаў раніцы 1 студзеня да 6 гадзін раніцы 2 студзеня па Беларусі на пажарах загінула 6 чалавек, з якіх чацвёра загінула на Віцебшчыне.

На Віцебшчыне загінулі грамадзяне ў Верхнядзвінскім раёне —мужчына 57-гадовага ўзросту, два мужчыны ў Чашніцкім раёне — 65 і 49 гадоў, а таксама памёр 1959 года нараджэння мужчына з Гарадоцкага раёна.

Нашага земляка ратавалі на пажары, які адбыўся ў апошні дзень мінулага года. Паводле інфармацыі прэс-службы Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС 31 снежня ў 20-12 у Гарадоцкі аддзел НС паступіла паведамленне аб пажары ў кватэры па вул. Рудыкі д. 7 ў в. Бычыха Бычыхінскага с / с. У выніку пажару ў кватэры ў пакоі 3×4 м былі пашкоджаны канапу, маёмасць, закураны сцены і столь. Насельніцтвам выратаваны быў гаспадар кватэры 1959 г.н ..

Пацярпелы з атручваннем прадуктамі гарэння, апёкамі рознай ступені цяжкасці шпіталізаваны ва ўстанову аховы здароўя. Але яго жыццё выратаваць не атрымалася.

Т. Гаражанка

Даныя: https://mchs.gov.by

Апошнія навіны