haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Здарэнні

12.01.2019 18:58

4906 праглядаў

0 каментароў

Малады муж у Гарадоцкім раёне «вучыў» сваю жонку паленам, шкляной бутэлькай, жаночымі ботамі, пяткай і кулаком

Гарадоцкі РАУС паведаміў карэспандэнту «Гарадоцкага весніка» пра сямейны скандал на вёсцы, які перарос у драку з нанясеннем больш сотні ўдараў. Гэтыя ўдары рознымі прадметамі прывялі да пераломаў рэбер жонкі і крымінальнай справы адносна «выхавацеля».

Па інфармацыі «Гарадоцкага весніка» ў Гарадоцкі РАУС звярнулася 38-гадовая жанчына, якая паведаміла аб шматлікіх пабоях, якія ёй былі нанесены 25-гадовым мужам. Пры высвятленні абставін крымінальнага здарэння было выяўлена, што малады муж у сямейным скандале схапіў жонку за валасы, паваліў на падлогу і стаў біць. «Глава сям’і» нанёс жанчыне 40 удараў жаночымі ботамі, 30 удараў кулаком і столькі ж пяткай. Потым выхавацель яшчэ нанёс 15 удараў шкляной бутэлькай і не менш 20 ўдараў паленам.

У выніку такой «педагогікі» жанчына атрымала закрытыя пераломы 8 і 9 рэбраў і не менш 50 кровападцёкаў. Гэтыя цялесныя пашкоджанні адносяцца да катэгорыі — менш цяжкія. Адносна «выхавацеля» ўзбуджана крымінальная справа па ч.2 арт. 149 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.

Дадзеная частка артыкула прыдугледжвае пакаранне «выхавацелю» ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін да пяці гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін ад аднаго года да пяці.

Ці будзе чакаць жанчына свайго мужа пасля «перавыхавання» — вялікае пытанне.

Л. Антонаў

Фота ілюстратыўнае.

Апошнія навіны