haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Здарэнні

15.07.2019 19:30

427 праглядаў

0 каментароў

На вяселлі натоўп падлеткаў забіў мужчыну. Гарэлкі было мала?...

У вёсцы Гарадзец Кобрынскага раёна на вяселлі натоўп падлеткаў забіў мужчыну, бацька нявесты апынуўся ў рэанімацыі.

Пра трагічнае здарэнне паведамляе сайт 1reg.by, які спасылаецца на аповеды сведкаў. Яны кажуць, што на вяселлі ў сталовай былі людзі не мясцовыя — з Драгічынскага і, верагодна, з Жабінкаўскага раёна. Калі двое мужчын, у тым ліку і бацька нявесты, выйшлі з будынка, на іх напалі і пачалі збіваць. Па адной з версій, канфлікт адбыўся з-за алкаголю: падлеткі прасілі, каб ім вынеслі гарэлкі, якой, відаць, аказалася мала, і яны пачалі патрабаваць яшчэ. У натоўпе было чалавек пяць хлопцаў і дзве дзяўчыны. Бацьку нявесты ўдарылі пляшкай па галаве. У іншага мужчыны пасля ўдараў мог здарыцца сардэчны прыступ.

Абставіны здарэння высвятляюць праваахоўныя органы.

https://euroradio.fm

Апошнія навіны