haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Здарэнні

09.08.2019 08:39

321 прагляд

0 каментароў

У Аршанскім раёне на маці завялі крымінальную справу за здзекі з маленькага сына

Міліцыя ініцыявала ўзбуджэнне крымінальнай справы ў дачыненні да жанчыны, якая катавала свайго няпоўнагадовага сына. Пра гэта сёння журналістам распавёў начальнік упраўлення прафілактыкі Галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку МУС Алег Каразей.

Як перадае TUT.by, справу распачалі паводле арт. 154 КК РБ (катаванне).

«Жанчына сістэматычна наносіла свайму сыну 2011 года нараджэння цялесныя пашкоджанні. Паведамленні пра гэта паступалі, яшчэ калі дзіця было ў дзіцячым садку.

Ужо тады яе прыцягнулі паводле арт. 9.1 КаАП (Наўмыснае прычыненне цялеснага пашкоджання і іншыя гвалтоўныя дзеянні альбо парушэнне ахоўнага прадпісання). Затым паведамленне паступіла ў другі раз і яе зноў прыцягнулі паводле ч. 1 арт. 9.1 КаАП. І калі гэта адбылося ў трэці раз, міліцыя ініцыявала ўзбуджэнне крымінальнай справы. Цяпер яна расследуецца», — сказаў Каразей.

Ён дадаў, што вельмі часта гвалт у сям’і ў дачыненні да дзяцей — гэта або згвалтаванні, або гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару. Летась у Беларусі, паводле звестак міліцыянтаў, ад падобных злачынстваў пацярпелі больш за 80 дзяцей. Сёлета такія факты таксама мелі месца, прычым, гвалт сыходзіў як ад родных бацькоў, так і ад сужыцеляў.

Каразей адзначыў: злачынствы ў гэтай сферы раскрыць цяжка, часам дапамагаюць працаўнікі навучальных установаў, якія выяўляюць здзекі над дзецьмі ў семʼях.

***

Да крымінальнай адказнасці за катаванне дзяцей у Беларусі прыцягваюць не ўпершыню. Улетку 2019 году стала вядома, што ў злачынстве абвінавачваюць жыхарку Магілёва і ейнага мужа. Яны ўдваіх білі сыноў жанчыны 8 і 9 гадоў настолькі моцна, што парваўся рэмень — нібыта «каралі за непаспяховасць».

У траўні 2019 году суд Барысаўскага раёну прысудзіў выхавальніцу дзіцячага дома сямейнага тыпу да трох гадоў пазбаўлення волі за тое, што яна біла прыёмных дзяцей.

Фота ілюстратыўнае

КА belsat.eu

Апошнія навіны