haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Здарэнні

16.08.2019 14:10

1074 прагляда

0 каментароў

Учора ў Гарадку пры тушэнні пажару лазні на гарышчы выявілі труп жанчыны. Фота

15 жніўня ў 10 гадзін 6 хвілін у службу выратавання «101» паступіла паведамленне аб пажары лазні па вуліцы Зарэчанскай ў Гарадку.

Выратавальнікі, якія прыбылі да месца выкліку, выявілі адкрытае гарэнне лазні на тэрыторыі прыватнага домаўладання.

67-гадовы гаспадар падворка, сваякоў не мае і ўвесь час знаходзіцца ў сацыяльнай установе для састарэлых грамадзян у горадзе Віцебску.

Падчас тушэння пажару работнікамі МНС на гарышчы знойдзены труп невядомай жанчыны. Асоба гэтай жанчыны ў цяперашні час вызначаецца.

У выніку пажару ў лазні пашкоджаны дах, столевае перакрыцце, сцены.


Па гэтым факце праводзіцца праверка. Прычына пажару высвятляецца. Разглядаецца версія — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні загінулай.

Т. Гаражанка

Па інфармацыі: https://vitebsk.mchs.gov.by

Апошнія навіны